Ама́ндус Ге́нрых А́дамсан (), у Расіі Ама́нд Іва́навіч (таксама Аман Іва́навічДружнева Н. А. Из истории создания в Костроме памятника в ознаменование 300-летия царствования дома Романовых; 12 лістапада 1855, хутар Уўга-Ратсепа, каля горада Балтыйскі Порт, Расійская імперыя — 26 чэрвеня 1929, Палдыскі) — расійскі і эстонскі скульптар і жывапісец, акадэмік, адзін з заснавальнікаў эстонскага нацыянальнага мастацтва.

Біяграфія Амандус Адамсан нарадзіўся ў 1855 годзе і быў другім дзіцем у сям’і марака і хутаранкі. У 1860 годзе бацька Амандуса сплыў у Амерыку і не вярнуўся, сям’я лічыла яго загінулым. Быў аддадзены ў Рэвельскую Вышгарадскую школу для дзяцей з бедных сем’яў, дзе праявіў схільнасць да мастацтва, выразаючы фігуры з дрэва.

У 1875 годзе перабраўся ў Санкт-Пецярбург і ў 1876 годзе паступіў у Імператарскую Акадэмію мастацтваў. Вучыўся ў класе прафесара Аляксандра фон Бока. Пасля заканчэння Акадэміі застаўся ў Санкт-Пецярбургу, выкладаў у школе Таварыства заахвочвання мастацтваў.

З 1877 па 1881 жыў і працаваў у Парыжы, дзе стварыў працы «Каханне, якое вечна перамагае» і «Лірычная музыка».

У 1881 годзе вярнуўся ў Санкт-Пецярбург, дзе выкладаў у Мастацкім вучылішчы Штыгліца. У гэты перыяд ён удзельнічаў у рэканструкцыі Міхайлаўскага палаца, стварыў твор «Апошні ўздых карабля».

У 1902 годзе ў Рэвелі, у парку Кадрыёрг паставілі яго самую вядомую працу — помнік маракам, якія загінулі на браняносцы «Русалка».

27 верасня (10 кастрычніка па новым стылі) 1905 года ў Севастопалі быў адкрыты помнік «ВЪ ПАМЯТЬ КОРАБЛЕЙ ЗАТОПЛЕННЫХЪ въ 1854 и 1855 г.г. ДЛЯ ЗАГРАЖДЕНIЯ ВХОДА НА РЕЙДЪ», у якім скульптурныя працы былі выкананы Амандусам Адамсанам (суаўтары — архітэктар В. А. Фельдман, ваенны інжынер О. І. Энберг).

У 1907 годзе па рэкамендацыях вядомага жывапісца Архіпа Іванавіча Куінджы, скульптара Аляксандра Міхайлавіча Апякушына і архітэктара Суслава ён атрымаў званне акадэміка.

У 1911 годзе Адамсан удзельнічае ў конкурсе Акадэміі мастацтваў праектаў помніка ў гонар 300-годдзя дому Раманавых. Ён прапанаваў пабудаваць у Кастраме грандыёзнае збудаванне вышынёй 36 м з 26 скульптурамі гістарычных асоб і барэльефамі навокал пастамента, якія б ілюстравалі найважнейшыя падзеі расійскай гісторыі. Камітэт па ўзвядзенні манумента выбраў яго працу, якая заняла другое месца. Закладка помніка адбылася 20 мая 1913 года, падчас святкавання 300-годдзя дому Раманавых у прысутнасці Мікалая II і яго сям’і. Да 1917 года быў пабудаваны пастамент і пастаўлена частка бронзавых фігур. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі гатовыя скульптуры былі адпраўлены на пераплаўку, а на пустым пастаменце быў пастаўлены помнік Леніну.

У 1918 годзе пераехаў у мястэчка свайго дзяцінства — горад Палдыскі, дзе жыў і працаваў да сваёй смерці 26 чэрвеня 1929 года. Паводле свайго перадсмяротнага пажадання пахаваны ў горадзе Пярну. У Палдыскі захаваўся дом, у якім Адамсан жыў пасля пераезду ў горад.

Творчасць

Асноўныя скульптурныя працы 1879 — васковая скульптура «Хрышчэнне Хрыста Іаанам Хрысціцелем» 1879—1881 — скульптурныя кампазіцыі «Вечная ўрачыстасць кахання», «Лірычная музыка» 1892 — «Рыбак з вострава Муху» 1895 — скульптурная кампазіцыя «Світанак і змярканне» 1896 — скульптурная кампазіцыя «Калевіпаэг і Рагаты» пасля 1896 — барэльефы для фрызаў Рускага музея (залы № 14 і 15), якія адлюстроўваюць у выглядзе алегорыі нараджэнне твораў мастацтва жывапісу, скульптуры і дойлідства (Санкт-Пецярбург) 1897 — «У трывожным чаканні» 1901 — «Слухаючы голас мора» 1902 — Помнік браняносцу «Русалка» (парк Кадрыёрг, Талін) 1903 — манументальна-дэкаратыўнае афармленне Троіцкага моста (Санкт-Пецярбург) 1902—1904 — скульптурнае аздабленне фасада, купалы і шары дома кампаніі «Зінгер» (Санкт-Пецярбург, Неўскі праспект, дом 28) 1904 — «Чэмпіён» 1905 — кампазіцыя «У памяць караблям, затопленым у 1854—1855 г. для загароды ўваходу на рэйд» (Севастопаль) 1911 — помнік «Запарожцам, якія высадзіліся ў Тамані 25 жніўня 1792 г.» (Тамань), помнік Іагану Кёлеру (Вільяндзі) 1919 — скульптурная кампазіцыя «Юнацтва знікае» 1922 — скульптура «Калевіпаэг каля варот пекла» 1926 — помнік Фрыдрыху Крэйцвальду (Выру), скульптура «Апошні ўздых карабля» 1928 — Хлопцы з Тондзі (знесены ў 1941 годзе«Парни из Тонди» — это четверо кадетов училища: Александр Томберг, Аугуст Удрас, Арнольд Аллебрас и Александр Тедер, погибшие во время большевистского путча 1 декабря 1924 года. 1928 — «Жонка мастака Е. Адамсан», «Купальшчыца» 1929 — помнік паэтэсе Лідзіі Койдуле (Пярну) 1912—1916 — Помнік у гонар 300-годдзя дому Раманавых, сумесна з архітэктарам С. А. Уласьевым (Кастрама, не скончаны) Скульптурнае аздабленне будынка Вучылішчы тэхнічнага малявання (Санкт-Пецярбург, Саляны завулак, дом 9) Скульптурнае аздабленне Дома гандлёвага таварыства «Браты Елісеевы» — «Прамысловасць», «Гандаль», «Мастацтва» і «Навука» (Санкт-Пецярбург, Неўскі праспект, дом 56) Надмагілле на магіле біскупа Платона (Спаса-Праабражэнскі сабор, Талін). Манумент Пятру I (Палтава) Скульптуры «Русалка на камені» і «Арзы і разбойнік Алі-Баба» (Місхор), «Лірычная музыка», «Мора шуміць», «Адзіны пацалунак хвалі», «Нараджэнне Венеры» Адамсан таксама працаваў як мастак; яго палотны захоўваюцца ў Дзяржаўным мастацкім музеі Эстоніі.

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

http://www.muuseum.harju.ee/adamson.php

Катэгорыя:Скульптары Расійскай імперыі Катэгорыя:Выпускнікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Скульптары Эстоніі Катэгорыя:Скульптары XX стагоддзя Катэгорыя:Скульптары XIX стагоддзя Катэгорыя:Скульптары паводле алфавіта Катэгорыя:Выкладчыкі Санкт-Пецярбургскай мастацка-прамысловай акадэміі