Э́мэ Бэ́экман (; нар. , , Эстонія) — эстонская пісьменніца. Скончыла ў 1956 годзе Усесаюзны Дзяржаўны інстытут кінематаграфіі. Друкуецца з 1959 года.

Творчасць У раманах «Трылогія пра Мір'ям» (1964—1972), «Чародка белых варон» (1967), «Пара раўнадзенства» (1971), «Чартацвет» (1974), «Родавае дрэва» (1977), «Магчымасць выбару» (1978) — маральна-этычныя праблемы, паказ духоўнай пераемнасці пакаленняў. Раман «Глухія бразготкі» (1968) пра нямецка-фашыскую акупацыю ў гады Другой сусветнай вайны. Аўтар твораў для дзяцей, кінасцэнарыяў, п'ес, нарысаў.

Пераклады На беларускую мову творы Бээкман пераклаў М. Татур.

Літаратура

Беларускія пераклады Чародка белых варон. Мн., 1973.

Спасылкі

Катэгорыя:Выпускнікі УДІКа Катэгорыя:Дзіцячыя пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя:Дзіцячыя пісьменнікі Эстоніі Катэгорыя:Пісьменніцы Эстоніі Катэгорыя:Пісьменнікі-фантасты Эстоніі Катэгорыя:Пісьменніцы СССР Катэгорыя:Пісьменнікі-фантасты СССР