Му́я Вэ́этам (, сапраўднае імя Эльтс Ры́стмягі (); нар. , Трыйгійская воласць, павет Хар’ю, Эстонія — 15 снежня 1995, , Эстонія) — эстонская пісьменніца.

У 1929—1931 гадах вучылася ў Талінскім каледжы Таварыства народных універсітэтаў. Друкавалася з 1936 года.

Творчасць У кнігах вершаў «Вачамі і сэрцам» (1949), «Успаміны пра пройдзены шлях» (1955) грамадзянская і пейзажная лірыка, у зборніках «Жалейка і люстэрка» (1959), «Сцяжыны і дзверы» (1968), «На мяжы мора і сушы» (1974), «Канапляны парус» (1982) актуальныя праблемы сучаснага грамадскага жыцця. Аўтар паэтычных і празаічных твораў для дзяцей, публіцыстычнай кнігі «Кветкі і карані» (1962), п'ес, лібрэта опер.

На эстонскую мову пераклала асобныя творы П. Броўкі (у зборніку «А дні ідуць», 1964), Я. Купалы (у зборніку «А зязюлька кукавала…», 1966), Я. Коласа (у зборніку «Звон шыбаў», 1968), Васіля Віткі (1980)Veetamm, Muia.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Пісьменніцы Эстоніі Катэгорыя:Пісьменніцы XX стагоддзя Катэгорыя:Перакладчыкі на эстонскую мову Катэгорыя:Перакладчыкі з беларускай мовы