Ві́ллем Грос (; нар. , г. , Эстонія - 6 красавіка 2001) — эстонскі празаік і драматург. Заслужаны пісьменнік Эстоніі (1975). Друкуецца з 1949 года.
Творчасць У сацыяльна-псіхалагічных п'есах «Лёд растае» (1950), «У вялікай сям'і» (1951), «Анкета» (1955), «Паўтара месяца» (1967), у зборніку апавяданняў «Сярэднія дні» (1966), раманах «Крылы распрамляюцца» (1958), «Прадаецца індывідуальны недабудаваны дом…» (1961), «Аднакласнікі» (1965), «Зімовы адпачынак» (1975), «Матывы ўмоўчвання» (1978, Літаратурная прэмія імя Ю. Смуўла 1978), «У перагружанай лодцы» (1981) і інш. даследуе актуальныя маральна-этычныя і філасофскія праблемы на матэрыяле пасляваенаеннага і сучаснага жыцця сваіх суайчыннікаў. Аўтар кнігі літаратурна-публіцыстычных артыкулаў «Хіба сёння — толькі сёння» (1972).
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Заслужаныя пісьменнікі Эстонскай ССР Катэгорыя:Драматургі Эстоніі Катэгорыя:Драматургі XX стагоддзя Катэгорыя:Пісьменнікі Эстоніі Катэгорыя:Эстонскамоўныя пісьменнікі