Ры́хард Янавіч Ка́лья (; , , Расійская імперыя — ) — эстонскі графік. Заслужаны дзеяч мастацтваў Эстоніі (1964).

Біяграфія Вучыўся ў 1936—1940 гадах Вышэйшай мастацкай школе «Палас» у Тарту. У 1944—1948 гадах выкладаў у Тартускім мастацкім інстытуце.

Творчасць Працаваў у тэхніках малюнка пяром, дрэварыту і лінагравюры. Творы вылучаюцца апавядальнасцю, яркасцю характарыстык, разнастайнасцю кампазіцыйных вырашэнняў («Вызваленне палітычных вязняў 22 чэрвеня 1940 года», 1940; «Бежанцы», 1942; «Збіранне бульбы», 1947; «Шахматысты», 1957; «Кавярня», 1961, і інш.). Аўтар ілюстрацый да твораў А. Дзюма і У. Шэкспіра, шматлікіх экслібрысаў.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Графікі Эстоніі Катэгорыя:Графікі XX стагоддзя Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы мастацтваў Эстонскай ССР Катэгорыя:Выпускнікі Вышэйшай мастацкай школы «Палас» Катэгорыя:Выкладчыкі Тартускага мастацкага каледжа