Пэ́эт Ва́лак (, сапраўднае імя Пе́этэр Пе́даяс (); , вол. Валцвяціс Пярнускага раёна, Эстонія — ) — эстонскі пісьменнік. Майстар навелы.

Вучыўся жывапісу ў Тарту і Пецярбургу. Друкаваўся з 1908 года.

Творчасць Першая кніга — камедыя «Кашмары» (1924). У кнігах навел (усіх 9) «Чорны крыж» (1925), «Бунт мазгоў» (1926), «Самасуд» (1932), «Справы навыварат» (1935) і інш., рамане «Бадзяга» (1927) — паўсядзённая рэчаіснасць, жыццё і характары абяздоленых людзей тагачаснай Эстоніі, напружаны драматызм, спалучэнне элементаў фантастыкі і рэалізму.

Літаратура Валак Пээт.

Спасылкі

Катэгорыя:Пісьменнікі Эстоніі Катэгорыя:Пісьменнікі XX стагоддзя