Рускія () — найбуйнейшая нацыянальная меншасць у Эстоніі (24,8 % у 2011 годзеREL 2011: В ЭСТОНИИ ПРОЖИВАЮТ ПРЕДСТАВИТЕЛИ 192 НАЦИОНАЛЬНОСТЕЙ ).

Вынікі даследавання, праведзенага сацыёлагамі ў 2002 годзе, паказалі, што параўнальна высокая забяспечанасць насельніцтва ў Эстоніі адлюстроўвалася на ўсіх баках жыцця рускіх, якія жылі там: на аднаго сямейніка ў пераважнай большасці рускіх (80 %) у Таліне даводзілася больш 10 м², прыкладна траціна рускіх сем’яў у Таліне мелі аўтамашыны (35 %) і камп’ютары (29 %). У цэлым, рускія ў Таліне практычна не адсталі па роўні забяспечанасці ад жыхароў МасквыАрутюнян Ю. В. Русские в ближнем зарубежье (По материалам сравнительного этносоциологического исследования в Эстонии и Узбекистане).

Тым не менш, рускія ў Эстоніі адчуваюць размаітыя формы дзяржаўнага ціску і знаходзяцца ў горшым, у параўнанні з тытульным насельніцтвам, эканамічным становішчы. Так, цягам многіх гадоў беспрацоўе ўвесь час вышэй сярод неэстонскага насельніцтва Эстоніі, паводле выніках 2009 года яно склала 19 %, што было на 8 % вышэй аналагічнага паказніка сярод эстонцаўstat.ee: WQL11: ESTONIANS' AND NON-ESTONIANS' UNEMPLOYMENT RATE AND UNEMPLOYMENT GAP BY AGE GROUP . Пераважная большасць рускіх у Таліне (85 %) лічаць, што ў Эстоніі павінны быць дзве дзяржаўныя мовы, 96 % адмоўна ставяцца да эстонскага закона пра грамадзянства. Нягледзячы на інтэнсіўнасць міжасабовых кантактаў з эстонцамі, лік нацыянальна-змяшаных шлюбаў сярод рускай моладзі дасягае толькі 11 % (практычна такое ж, як у старэйшага пакалення). Сярэдняя працягласць жыцця рускіх ніжэй, чым у эстонцаў, на 6 гадоўВ Эстонии эстонцы живут дольше местных русских.

На думку міністра абароны Эстоніі Яака Аавіксоа, аднак, самай сур’ёзнай праблемай, якая замінае паспяховай інтэграцыі рускіх у Эстоніі, з’яўляецца нізкі ровень ведаў мовы, з якім маладыя людзі выпускаюцца са школАвиксоо: В Эстонии появится программа интеграции для военнослужащих. Больш таго, каля трох тысяч дзяцей маладзей 15 гадоў, што маюць права атрымаць эстонскае грамадзянства ў спрошчаным парадку, пакуль не скарысталіся гэтай магчымасцю. Больш за ўсё такіх патэнцыяльных грамадзянаў у Таліне і Іда-ВірумааВозможностью упрощенного получения гражданства пренебрегли тысячи детей. Паводле вынікаў даследавання (FRA), найбольшай дыскрымінацыі з краін Еўропы падпадаюць рускія, якія жывуць у Эстоніі і ФінляндыіЭстония лидирует в дискриминации русских.

Літаратура Динамика политического поведения русских диаспор в государствах Евросоюза (на примере Германии, Латвии, Румынии, Эстонии). — М., 2006. — (соавт. — Полоскова Т. В., Гаврилов К. А., Козиевская Е. В. и др.). Бузаев В. В., Никифоров И. В. Современная европейская этнократия: Нарушение прав национальных меньшинств в Эстонии и Латвии . М.: Фонд «Историческая память», 2009. 280 с. ISBN 978-5-9990-0002-6 Проблемы прав национальных меньшинств в Латвии и Эстонии / Ред. В. В. Полещук — М.: ФИП, «Русская панорама», 2009. ISBN 978-5-93165-242-9 Тишков В. А. Русские как меньшинства (пример Эстонии) // Общественные науки и современность. 1993. № 6. С. 110—124 Мурадов Г. Л., Полоскова Т. В., Затулин К. Ф. и др. Справочник российского соотечественника // М.: Русский мир, 2006 — стр. 167—174

Саар Э. А., Казюля М. П. Неэстонцы в современной Эстонии: перемены в жизни // Социологические исследования. 2006. № 6. С. 61-69. Якобсон В. Русскоязычные как часть населения Эстонии: 15 лет спустя // Мир России. 2006. Т. XV. № 4. С. 143—170. Маловерьян Ю. Русские в Эстонии: другой взгляд на мир, BBC

Спасылкі Портал русской общины Эстонии Союз русских просветительных и благотворительных обществ в Эстонии Русское академическое общество Центр русской культуры (Таллин) Северо-восточный центр русской культуры (Нарва) Русские староверы в Эстонии Портал российских соотечественников Эстонии Галина Пономарева, Татьяна Шор. Русские в Эстонии: конфронтация и диалог (1939—1945) Таллиннский Русский музей

Катэгорыя:Народы Эстоніі Катэгорыя:Нацыянальныя меншасці