Міхаіл Рыгоравіч Янкоўскі (, в. Вялікія Прусы,  — ) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Беластоцкай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія

З 1930 на педагагічнай працы. З 1940 года ў Чырвонай Арміі. У партызанах са снежня 1941: камісар, камандзір атрада, у кастрычніку 1943 — жніўні 1944 — партызанскай брыгады «У імя Радзімы»; адначасова член Лапскага падпольнага РК КП(б)Б.

Пасля вайны на педагагічнай рабоце ў Мінскім раёне, з 1967 у Мінску.

Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Камандзіры партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны