Фізіка ў Беларусі сістэматычна развіваецца ў інстытутах НАН Беларусі — фізікі, малекулярнай і атамнай фізікі, прыкладной фізікі, фізіка-тэхнічным, фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў, цепла- і масаабмену, электронікі, праблем энергетыкі; таксама ў ВНУ краіны — БДУ, Гомельскім і Гродзенскім дзяржаўных універсітэтах і інш.
Асноўныя кірункі даследаванняў у 2000-х гг. — лазерная фізіка, мікраэлектроніка, нелінейная оптыка, спектраскапія, фізіка высокіх ціскаў, фізіка высокіх энергій, фізіка дыэлектрыкаў, фізіка паўправаднікоў, фізіка плазмы, фізіка цвёрдага цела, фізіка элементарных часціц, ядзерная фізіка.
Выдаюцца часопісы «Весці Нацыянальнай АН Беларусі. Серыя фізіка-матэматычных і фізіка-тэхнічных навук» (з 1965); «Веснік БДУ. Серыя 1. Фізіка. Матэматыка. Інфарматыка» (з 1969); «Журнал прикладной спектроскопии» (з 1964); «Инжерно-физический журнал» (з 1958). Дзейнічае Беларускае фізічнае таварыства (з 1990).
Фізіка ў Беларусі развіваецца з 1920-х гг., калі ў БССР пачаліся даследаванні (БДУ); з 1950-х гг. аб'ём даследаванняў быў павялічаны. Найбольш значны ўклад у развіццё і арганізацыю фізічных даследаванняў у Беларусі зрабілі: М. А. Барысевіч, М. А. Ельяшэвіч, А. Н. Сеўчанка, М. М. СіратаМікалай Мікалаевіч Сірата, Б. І. Сцяпанаў, Ф. І. ФёдараўП. А. Апанасевіч, А. І. Болсун. Фізіка // С.372..
Таксама значны ўклад прызнаецца за наступнымі навукоўцамі: М. С. Акулаў, М. М. АляхновічАкадэмік АЛЯХНОВІЧ Мікалай Міхайлавіч, П. А. Апанасевіч, В. А. Арловіч, У. Р. Барышэўскі, А. А. Богуш, М. А. Безбародаў, Б. Б. Бойка, Б. В. Бокуць, В. С. Буракоў, А. П. Вайтовіч, Л. В. Валадзько, У. Г. ВафіядзіУладзімір Гаўрылавіч Вафіядзі, А. М. Ганчарэнка, В. П. Грыбкоўскі, Г. П. Гурыновіч, А. П. ДастанкаАнатолій Паўлавіч Дастанка, М. І. ДзямчукЧлен-карэспандэнт ДЗЯМЧУК Міхаіл Іванавіч, А. П. ІваноўАркадзь Пятровіч Іваноў, А. А. КавалёўАнатолій Анатольевіч Кавалёў, Ф. Ф. КамароўФадзей Фадзеевіч Камароў, Л. І. Кісялеўскі, Ф. П. КоршунаўФёдар Паўлавіч Коршунаў, П. Д. КухарчыкПётр Дзмітрыевіч Кухарчык, Я. М. ЛабанаўЯўгеній Міхайлавіч Лабанаў, У. А. ЛабуноўУладзімір Архіпавіч Лабуноў, А. В. ЛыкаўАляксей Васільевіч Лыкаў, І. Р. НекрашэвічІлля Рыгоравіч Некрашэвіч, У. П. Радзько, А. С. Рубанаў, А. М. Рубінаў, Р. І. Салавухін, К. М. Салаўёў, А. М. Сердзюкоў, Л. М. Тамільчык, В. А. Таўкачоў, В. Д. ТкачоўВалянцін Дзмітрыевіч Ткачоў, А. Ф. Чарняўскі, С. С. Шушкевіч, Л. Л. Васільеў, У. У. Сыцько.
Крыніцы
Літаратура