Пашпарт грамадзяніна Украіны — дакумент, які пацвярджае асобу і грамадзянства Украіны яго ўладальніка. Выдаецца кожнаму грамадзяніну Украіны цэнтральным органам выканаўчай улады, які рэалізуе дзяржаўную палітыку ў сферы грамадзянства. Пашпарт сапраўдны для заключэння грамадзянска-прававых пагадненняў, ажыццяўлення банкаўскіх аперацый, афармлення даручэнняў іншым асобам для прадстаўніцтва перад трэцяй асобай толькі на тэрыторыі Украіны, калі іншае не прадугледжана міжнароднымі дагаворамі Украіны.
З 1 студзеня 2016 года ва Украіне асобам, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту выдаюцца пашпарты, вырабленыя ў форме карткі, якая змяшчае бескантактавы электронны носьбіт (ID-картка). Яна будзе замяняцца кожныя 10 гадоў. У 2016—2020 гадах будуць сапраўдныя і папяровы, і пластыкавы ўнутраны пашпартыЗакон України «Про Єдиний державний демографічний реєстр та документи, що підтверджують громадянство України, посвідчують особу чи її спеціальний статус» ст. 21Українці отримуватимуть паспорти з 14 років: все про ID-картки / 24 канал, 14 грудня 2015.
Гісторыя З абвяшчэннем Украінскай Народнай Рэспублікі, яе ўрад стаў выдаваць грамадзянам пашпарты УНР. Пашпарт меў выгляд кнігі на 16 старонак і выконваў функцыю ўнутранага і замежнага. Першыя сем старонак былі прызначаны для інфармацыі аб грамадзяніне, а астатнія — для віз. Надпісы былі выкананы на трох мовах — украінскай, французскай і нямецкай. Пашпарты друкавалі ў друкарні Globus ў Будапешце.
Літаратура Гавриленко О. А. Генеза паспортної системи Російської імперії в Україні (XVIII — початок ХХ ст.) // Право та державне управління. Збірник наукових праць. — 2012. — № 2 (7). — С. 9-13.
Спасылкі Про затвердження Порядку оформлення і видачі паспорта громадянина України Заміна фото у паспорті при досягненні 25-ти і 45-ти річного віку. Стаття «Янукович дав старт „біометричним паспортам“» на сайті Українська правда
Катэгорыя:Нацыянальныя грамадзянскія пашпарты Катэгорыя:Пасведчанне асобы