Тыяна Бошкавіч (; 3 сакавіка 1997, Трэбіне) — сербская валейбалістка, дыяганальная нападная турэцкага клуба «Эджзаджыбашы» і зборнай Сербіі. Сярэбраны прызёр Кубка свету, бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы, двухразовая чэмпіёнка Сербіі, уладальніца Кубка і Суперкубка Сербіі, чэмпіёнка моладзевай еўрапейскай першасці, удзельніца чэмпіянату свету 2014 года. Сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 2016.

Біяграфія Ціна Бошкавіч нарадзілася 3 сакавіка 1997 года ў горадзе Трэбіне, Рэспубліка Сербская, Боснія і Герцагавіна. Гуляць у валейбол пачала з ранняга дзяцінства, ужо ва ўзросце дзесяці гадоў пераехала на сталае жыхарства ў горад Білеча і ўвайшла ў моладзевы склад мясцовага жаночага валейбольнага клуба «Херцаговац». У 2010 годзе прабілася ў асноўны склад каманды і цягам аднаго сезона выступала ў чэмпіянаце Босніі і Герцагавіны. Потым пераехала ў Сербію, у перыяд 2011—2015 гадоў прадстаўляла сербскі клуб «Партызан Візура» з Белграда і з часам прыняла сербскае грамадзянства.

Дэбютавала з асноўным складзе сербскай нацыянальнай зборнай у 2014 годзе на чэмпіянаце свету ў Італіі — Сербія шчасна пераадолела кваліфікацыю, заняўшы першае месца ў групе, аднак на самым турніры далезла толькі да другога групавога этапу, дзе заняла чацвёртае месца. Апроч гэтага, Бошкавіч здабыла перамогу ў заліку сербскай нацыянальнай першасці і на моладзевай першасці Еўропы сярод спартсменак да 19 гадоў (прызнана на гэтым турніры самым каштоўным іграком), стала ўладальніцай Суперкубка Сербіі.

Першага сур’ёзнага поспеху на сталым міжнародным роўні Тыяна Бошкавіч дамаглася ў 2015 годзе, калі далучылася да турэцкага клуба «Эджзаджыбашы» са Стамбула. У гэтым сезоне яна заваявала бронзавы медаль на Кубку свету ў Японіі, саступіўшы перадавую пазіцыю толькі камандзе Кітайскай Народнай Рэспублікі. Пазней дадала ў паслужны спіс бронзавую ўзнагароду, атрыманую на чэмпіянаце Еўропы ў Бельгіі і Нідэрландах — тут на стадыі паўфіналаў сербкі былі спынены зборнай Расіі, якой прайгралі з лікам 1:3, але ў суцяшальным матчы за трэцяе месца ўсё ж узялі верх над зборнай Турцыі 3:0.

Спасылкі Тыяна Бошкавіч  — старонка на сайце чэмпіянату свету 2014 года Інтэрв’ю з Тыянай Бошкавіч

Катэгорыя:Валейбалісткі Сербіі Катэгорыя:Валейбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па валейболе Катэгорыя:Чэмпіёны свету па валейболе