Любоў Міхайлаўна Янкоўская (народжаная Ковенская, парт. псеўданім Уладка; , г. — ) — дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі.
Біяграфія Член Кампартыі Польшчы з 1921 года. З 1922 года на падпольнай працы ў Заходняй Беларусі: сакратар Беластоцкага акруговага камітэту, Цэнтральнага жанаддзелу КПЗБ, Часовага сакратарыяту ЦК КПЗБ. Па працэсу 133-х прыгаворана да 7 гадоў турмы. З 1930 года ў СССР, у Выканкаме Прафінтэрна. З 1934 года зноў на падпольнай працы ў Заходняй Беларусі, член і кіраўнік Краявога сакратарыята ЦК КПЗБ (1935, 1937).
У 1935 годзе ўзначальвала Камісію па вывучэнні Заходняй Беларусі пры АН БССР. На II з’ездзе КПЗБ (1935) абрана членам ЦК. З 1937 года ў СССР. З 1945 года ў ПНР, намеснік старшыні Цэнтральнай камісіі партыйнага кантролю ПАРП (да 1957 года).
Катэгорыя:Палітыкі Беларусі Катэгорыя:Палітыкі Польшчы Катэгорыя:Члены Краявога сакратарыята ЦК КПЗБ