Свята-Ушэсцеўская царква — праваслаўны храм у в. Кабішча Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на ўскраіне вёскі.

Гісторыя Пабудавана ў 1876 годзе з цэглы і каменю.

Архітэктура Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана цэнтрычнай крыжовай у плане аб’ёмна-прасторавай кампазіцыяй, у аснове якой кубападобная малітоўная зала, пакаты шатровы дах якой завершаны цыбулепадобным купалам на васьмігранным барабане. Ніжэйшыя прамавугольныя ў плане прытвор, бакавыя прыдзелы і апсіда накрыты двухсхільнымі дахамі. На фоне паліхромнай маляўнічай бутавай муроўкі сцен вылучаны чырвонацагляныя элементы архітэктурнай пластыкі: плоскія карнізы і зубчастыя фрызы, рэльефныя крыжы, круглыя разеткі.

Інтэр’ер У інтэр'еры бакавыя памяшканні адкрываюцца ў малітоўную залу шырокімі арачнымі прасветамі.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі

Катэгорыя:Храмы паводле алфавіта Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Гарадоцкага раёна Катэгорыя:Кабішча Катэгорыя:Храмы Віцебскай і Аршанскай епархіі