Аляксандр Халадзінскі (нар. , Калодзішчы, Мінскі раён) — беларускі футбаліст, нападнік.
Клубная кар’ера У юнацкім узросце займаўся ў футбольнай школе мінскага МТЗ-РІПА, але не здолеў трапіць у асноўную каманду. У выніку, стаў выступаць у чэмпіянаце Мінскага раёна за родныя «Калодзішчы». У 2009 годзе згуляў адзін матч за клуб «Гарадзея» ў Другой лізе.
Пазней далучыўся да іншага клуба з Мінскага раёна, «Іслачы». У 2012 годзе клуб заявіўся ў Другую лігу Беларусі, і Аляксандр прайшоў з ім шлях да Вышэйшай лігі, стаў капітанам каманды. У 2013 годзе быў у складзе каманды, якая заваявала бронзавыя медалі Кубка Рэгіёнаў УЕФА.
У студзені 2016 года на два гады падоўжыў кантракт з «Іслаччу»Александр Холодинский подписал новое соглашение с "Ислочью". У дэбютным сезоне ў Вышэйшай лізе працягваў быць асноўным іграком і капітанам, выступаў на пазіцыях атакуючага паўабаронцы і нападніка. У сезоне 2017 стаў чаргаваць выхады ў стартавым складзе і на замену. У студзені 2018 года падоўжыў кантракт з клубам яшчэ на адзін годХолодинский продлил контракт с "Ислочью". У сезоне 2018 пераважна выхадзіў у стартавым складзе.
У канцы 2018 года з’явілася інфармацыя, што нападнік можа пакінуць камандуХолодинский может покинуть «Ислочь». Он выступал за команду еще в чемпионате области, аднак у студзені 2019 года зноў падоўжыў кантракт з «Іслаччу»Холодинский продлил контракт с "Ислочью". Пачатак сезона 2019 прапусціў з-за траўмы, з мая пачаў гуляць за дубль, за асноўную каманду згуляў у адным матчы. У жніўні 2019 года быў аддадзены ў арэнду ў «Андэрдог» з ЧысціЭкс-капитан "Ислочи" перешел в "Андердог", дзе стаў адным з асноўных ігракоў. У снежні 2019 года вярнуўся ў «Іслач»Холодинский вернулся в "Ислочь" из аренды в "Андердоге". У пачатку 2020 года трэніраваўся разам з камандай, аднак у лютым па заканчэнні кантракта пакінуў клубХолодинский покинул "Ислочь".
У сакавіку 2020 года зноў далучыўся да «Іслачы»Холодинский вновь стал игроком "Ислочи", у асноўным выхадзіў на замену. У ліпені 2020 года пакінуў камандуХолодинский вновь покинул "Ислочь".
У жніўні 2020 года стаў іграком рэчыцкага «Спадарожніка»Александр Холодинский продолжит карьеру в речицком "Спутнике". Замацаваўся ў якасці асноўнага нападніка каманды і дапамог ёй выйсці ў Вышэйшую лігу. Заставаўся іграком асновы і ў 2021 годзе ў Вышэйшай лізе, з мая стаў радзей з’яўляцца на полі з-за траўмы.
У ліпені 2021 года, пасля таго як «Спадарожнік» зняўся з Вышэйшай лігі, перайшоў у петрыкаўскі «Шахцёр»Ижаковский и Холодинский пополнили ряды петриковского "Шахтера". Пакінуў каманду ў снежні 2021 годаПетриковский "Шахтер" объявил о прекращении сотрудничества с девятью футболистами. У пачатку 2022 года трэніраваўся з «Маладзечна», аднак у сакавіку 2022 года з-за траўмы выбыў на доўгі час і не быў заяўлены для ўдзелу ў чэмпіянаце БеларусіУ Александра Холодинского в "Молодечно-2018" разрыв крестообразных связок.
Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі (2): 2015, 2020 Бронзавы прызёр Кубка Рэгіёнаў УЕФА: 2013
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2009 Д3 Гарадзея 1 0 2012 Д3 Іслач 36 6 2013 Д2 Іслач 25 6 2014 Д2 Іслач 29 2 2015 Д2 Іслач 27 7 2016 Д1 Іслач 27 0 2017 Д1 Іслач 24 1 2018 Д1 Іслач 27 3 2019 (1) Д1 Іслач 1 0 2019 (2) Д3 Андэрдог 14 6 2020 (1) Д1 Іслач 10 0 2020 (2) Д2 Спадарожнік 12 3 2021 (1) Д1 Спадарожнік 8 1 2021 (2) Д2 Шахцёр 7 1
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Петрыкаў Катэгорыя:Ігракі ФК Спадарожнік Рэчыца Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач Катэгорыя:Ігракі ФК Чысць Катэгорыя:Ігракі ФК Гарадзея