Дзмітрый Макар (нар. , ) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. У цяперашні час пацуе трэнерам у клубе «Іслач».

Клубная кар’ера Выхаванец мінскай школы «Змена», дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў 2002 годзе ў складзе клуба «Зорка-ВА-БДУ». Пазней гуляў за мінскае «Тарпеда-СКА», у 2005 годзе ў складзе салігорскага «Шахцёра» стаў чэмпіёнам Беларусі, хоць і правёў усяго два матчы. У 2006 стаў найлепшым бамбардзірам гродзенскага «Нёмана», улетку 2007 года вярнуўся ў «Мінск». На наступны год дапамог мінчанам вярнуць месца ў Вышэйшай лізе.

У сярэдзіне 2009 года перайшоў у брэсцкае «Дынама», дзе спачатку быў іграком асновы, але ў сезоне 2012 страціў месца ў складзе і папоўніў склад першалігавай «Гарадзеі». У 2013 стаў іграком рэчыцкага «Ведрыча-97», дзе змяніў звыклае амплуа паўабаронцы на пазіцыю левага абаронцы, стаў адным з лідараў каманды і яе капітанам. У сезоне 2014 дапамог рэчыцкаму клубу (які змяніў назву на «Рэчыца-2014») заняць высокае пятае месца ў Першай лізе.

У пачатку 2015 года з-за фінансавых праблем «Рэчыцы-2014» перайшоў у «Іслач», якой дапамог выйграць Першую лігу 2015. У сакавіку 2016 года падоўжыў кантракт з «Іслаччу»Дмитрий Макар и Юрий Рыжко продлили контракты с "Ислочью". У сезоне 2016 рэдка з’яўляўся ў асноўным складзе, выступаючы ў асноўным за дубль. Таксама падчас сезона пачаў працаваць трэнерам юнацкай каманды «Іслачы». У студзені 2017 года завяршыў кар’еру і поўнасцю перайшоў на трэнерскую працуЗащитники "Ислочи" Макар и Цыганенко завершили игровые карьеры.

Трэнерская кар’ера У лютым 2018 года па выніках справы аб дагаварных матчах атрымаў ад Дысцыплінарнага камітэта АБФФ двухгадовую дыскваліфікацыюФутбол. БФФ пожизненно дисквалифицировала 12 фигурантов договорных матчей , у сувязі з чым перайшоў на працу ў дзіцячую футбольную школуДело о “договорняках”. “Друзья-однополчане”, где же вы теперь? .

З 2021 года пачаў працаваць трэнерам у штабе асноўнай каманды «Іслачы». У студзені 2022 года стала вядома, што Макар застанецца ў штабе на наступны сезон"Ислочь" продлила контракт с Радьковым и тренерским штабом команды.

Дасягненні Чэмпіён Беларусі: 2005 Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2008, 2015

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач Катэгорыя:Ігракі ФК Рэчыца-2014 Катэгорыя:Ігракі ФК Гарадзея Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Энергетык-БДУ Катэгорыя:Ігракі ФК Дарыда Катэгорыя:Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі