Андрэй Парываеў (нар. , Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера Выхаванец мінскіх школ «Змена» і «Алімпія», дэбютаваў у Вышэйшай лізе Беларусі ў 1999 годзе ў складзе «Маладзечна», пасля чаго гуляў за мінскае «Дынама» і салігорскі «Шахцёр», у складзе апошняга стаў чэмпіёнам Беларусі. У 2006 годзе перайшоў у расійскую «СКА-Энергію», пазней гуляў у Расіі за «Авангард» і «Віцязь». У 2008—2010 гадах зноў выступаў у Беларусі, у 2010 годзе дапамог «Гарадзеі» перамагчы ў Другой лізе.

У 2011 годзе перайшоў у карагандзінскі «Шахцёр», дзе здолеў замацавацца ў аснове на пазіцыі левага абаронцы. У тым жа годзе прыняў грамадзянства Казахстана і перастаў лічыцца легіянерам. У 2011 і 2012 гадах разам з «Шахцёрам» станавіўся чэмпіёнам Казахстана.

У 2015 годзе, пасля прыняцця новага палажэння аб легіянерах, зноў стаў лічыцца легіянерам у Казахстане, і па заканчэнні сезона пакінуў клуб. Са студзеня 2016 года трэніраваўся разам з дэбютантам беларускай Вышэйшай лігі «Іслаччу», з якой у лютым падпісаў кантракт. У ліпені 2016 года пакінуў «Іслач».

Неўзабаве пасля зыходу з «Іслачы» трапіў у лік абвінавачаных ва ўдзеле ў дагаварным матчы. У кастрычніку 2017 года па выніках справы аб дагаварных матчах быў прысуджаны да штрафу ў 18,4 тысячы рублёў, а ў лютым 2018 года атрымаў ад Дысцыплінарнага камітэта АБФФ пажыццёвую дыскваліфікацыю. Пасля зыходу з «Іслачы» стаў працаваць па-за футболам, выступаючы таксама ў аматарскіх турнірах.

Міжнародная кар’ера 7 лютага 2007 года згуляў свой адзіны матч за нацыянальную зборную Беларусі, выйшаўшы на поле ў таварыскай сустрэчы з Іранам (2:2).

Дасягненні Чэмпіён Беларусі: 2005 Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2001 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2004 Уладальнік Кубка Беларусі: 2004 Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2010 Чэмпіён Казахстана (2): 2011, 2012 Уладальнік Кубка Казахстана: 2013 Уладальнік Суперкубка Казахстана: 2013

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Маладзечна Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама-2 Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама-Юні Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК СКА-Хабараўск Катэгорыя:Ігракі ФК Авангард Курск Катэгорыя:Ігракі ФК Віцязь Падольск Катэгорыя:Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Гарадзея Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Караганда Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач