Валерый Карніцкі (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца стаўбцоўскага «Кронана».

Старэйшы брат Валерыя, Аляксандр, таксама з’яўляецца футбалістам.

Клубная кар’ера У 2010 годзе выступаў у Другой лізе за клуб «Вігвам» са Смалявічаў. Пазней гуляў за міні-футбольны «Дынама-БНТУ», за стаўбцоўскі «Нёман» у чэмпіянаце Мінскай вобласці. У сакавіку 2014 года далучыўся да клуба «Баранавічы», з якім выйграў Другую лігу. Пачатак сезона 2015 прапусціў з-за траўмы, з чэрвеня вярнуў месца ў асноўным складзе каманды.

У лютым 2016 года адправіўся на прагляд у брэсцкае «Дынама», і ў сакавіку падпісаў кантрактОгар, Чиж, Демешко и еще девять игроков подписали контракты с брестским "Динамо". 2 красавіка 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, правёўшы ўсе 90 хвілін у матчы супраць БАТЭ (1:4) на пазіцыі цэнтральнага паўабаронцы. У ліпені 2016 года быў аддадзены ў арэнду «Белшыне»Дечко покидает брестское "Динамо", Карницкий уходит в аренду в "Белшину", дзе спачатку не гуляў з-за траўмы, а з верасня пачаў праходзіць у асноўны склад.

У лютым 2017 года далучыўся да клуба «Смалявічы-СТІ»Валерий Карницкий перешел в «Смолевичи-СТИ». Дапамог смалявічцам выйсці ў Вышэйшую лігу па выніках сезона 2017, аднак па заканчэнні сезона пакінуў каманду.

У лютым 2018 года быў на праглядзе ў мазырскай «Славіі»Тымонюк перешел в "Славию", Карницкий приехал на просмотр, але беспаспяхова. У выніку пачаў сезон 2018 у складзе «Нёмана-Агра» ў Другой лізе.

У пачатку 2019 года далучыўся да дзяржынскага «Арсенала», разам з якім выйграў Другую лігу. У снежні 2019 года падпісаў новы двухгадовы кантракт з клубамВалерий Карницкий подписал новый двухлетний контракт с "Арсеналом". Пакінуў «Арсенал» у ліпені 2021 года.

З пачатку 2023 года стаў выступаць у Другой лізе за стаўбцоўскі «Кронан».

Дасягненні Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі (2): 2014, 2019

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2010 Д3 Вігвам 16 2 2014 Д3 Баранавічы 18 1 2015 Д2 Баранавічы 19 1 2016 (1) Д1 Дынама 8 1 2016 (2) Д1 Белшына 8 0 2017 Д2 Смалявічы-СТІ 20 0 2018 Д3 Нёман-Агра 12 0 2019 Д3 Арсенал 21 1 2020 Д2 Арсенал 15 0 2021 (1) Д2 Арсенал 7 1

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Смалявічы Катэгорыя:Ігракі ФК Баранавічы Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман-Агра Стоўбцы Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Дзяржынск Катэгорыя:Ігракі ФК Кронан Стоўбцы Катэгорыя:Ігракі ў міні-футбол Беларусі Катэгорыя:Ігракі МФК Дынама-БНТУ