Максім Чыж (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца бярозаўскага «Крэчата».

Клубная кар’ера Выхаванец бярозаўскага футбола, кар’еру пачаў у мясцовым клубе «Бяроза-2010», дзе з цягам часу замацаваўся ў аснове ў Першай лізе. У «Бярозе» выступаў на розных пазіцыях ад абаронцы да нападніка.

У пачатку 2016 года «Бяроза-2010» спыніла існаванне, і Максім далучыўся да брэсцкага «Дынама», з якім у сакавіку падпісаў кантракт. 2 красавіка 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, правёўшы ўсе 90 хвілін у матчы супраць БАТЭ (1:4) на пазіцыі левага абаронцы. Пазней, аднак, быў пераведзены на фланг паўабароны, дзе стаў трывала выступаць у стартавым складзе.

У першай палове 2017 года стаў радзей з’яўляцца на полі. У ліпені 2017 года быў аддадзены ў арэнду літоўскаму «Атлантасу». Аднак, правёўшы за клуб 6 матчаў, атрымаў траўму і выбыў да канца сезона.

У студзені 2018 года пачаў рыхтавацца да новага сезона з брэсцкай камандай. У лютым не трапіў на другі турэцкі збор брэстчан і неўзабаве перайшоў у магілёўскі «Дняпро». У ліпені 2018 года быў аддадзены ў арэнду брэсцкаму «Руху», якому дапамог перамагчы ў Другой лізе. У лістападзе 2018 года разарваў кантракт з магілёўскім клубам.

У студзені 2019 года стаў паўнавартасным іграком «Руха», падпісаўшы аднагадовы кантракт. Дапамог клубу выйсці ў Вышэйшую лігу, дзе ў сезоне 2020 стаў часцей заставацца на лаўцы запасных. У студзені 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Рух».

У красавіку 2021 года далучыўся да «Маларыты». У лютым 2022 года пачаў трэніравацца з пінскай «Хваляй» і ў сакавіку падпісаў кантракт з клубам. Замацаваўся ў стартавым складзе пінскай каманды. У снежні 2022 года пакінуў «Хвалю».

У сакавіку 2023 года папоўніў склад «Нівы» з Доўбізны. Пакінуў клуб у снежні 2023 года.

У пачатку 2024 года далучыўся да бярозаўскага «Крэчата».

Дасягненні Уладальнік Кубка Беларусі: 2017 Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2018

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубМатчыГалы 2011 Д3 Бяроза-2010 1 0 2012 Д2 Бяроза-2010 6 0 2013 Д2 Бяроза-2010 9 1 2014 Д2 Бяроза-2010 27 4 2015 Д2 Бяроза-2010 20 1 2016 Д1 Дынама 24 3 2017 (1) Д1 Дынама 8 2 2017 (2) Д1 Атлантас 6 0 2018 (1) Д1 Дняпро 14 1 2018 (2) Д3 Рух 14 4 2019 Д2 Рух 23 5 2020 Д1 Рух 10 0 2021 Д3 Маларыта 17 6 2022 Д2 Хваля 23 7 2023 Д2 Ніва 26 3

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Бяроза-2010 Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Атлантас Клайпеда Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Рух Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Маларыта Катэгорыя:Ігракі ФК Хваля Пінск Катэгорыя:Ігракі ФК Ніва Доўбізна