Мануэль Фетнер () — аўстрыйскі скакун з трампліна. Лепшы індывідуальны вынік на кубку свету — трэцяе месца ў Оберсдорфе 29 снежня 2010 года, камандны вынік — другое месца ў Куусаме 30 лістапада 2012 года і ў Планіцы 21 сакавіка 2015 года. На чэмпіянаце свету 2013 года ў Валь-ды-Фьеме заваяваў бронзавы медаль у камандных спаборніцтвах на вялікім трампліне.
Катэгорыя:Скакуны на лыжах з трампліна Аўстрыі