Захо́п Ха́йнбургер-А́у () — акцыя абаронцаў навакольнага асяроддзя супраць будаўніцтва гідраэлектрастанцыі на рацэ Дунай каля горада Хайнбург у Ніжняй Аўстрыі.

8 снежаня 1984 года тэрыторыю, адведзеную пад будаўніцтва, занялі 4 тысячы грамадзян і не пакідалі яе датуль, пакуль не былі спынены работы выкарчоўвання лесу. Бяссільнымі апынуліся і 2 тысячы паліцыянтаў, якія спрабавалі вызваліць даліну.

У 1985 Конрад Лорэнц і яго аднадумцы сабралі 353 906 подпісаў пад патрабаваннем абвясціць Хайнбургскую пойму запаведнай зонай.

З 1996 года пойма ўваходзіць у склад нацыянальнага парку «Поймы Дуная» (Donau-Auen)https://web.archive.org/web/20100531052429/http://hainburger-au.at/default.php?page=zeittafel&id=unter.

Крыніцы

Катэгорыя:Экалогія Катэгорыя:Канфлікты 1984 года Катэгорыя:Эканоміка Аўстрыі Катэгорыя:Навакольнае асяроддзе Катэгорыя:Гідраэлектрастанцыі Аўстрыі Катэгорыя:Гісторыя Аўстрыі