Антон Бубноў (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера Выхаванец слонімскай ДЮСШ «Альберцін», у маладым узросце трапіў у склад мінскага МТЗ-РІПА, дзе пачынаў з дубля і з цягам часу стаў іграком асновы. У 2011 годзе дапамог клубу, які змяніў назву на «Партызан», вярнуць месца ў Вышэйшай лізе, аднак «Партызан» спыніў існаванне, і Антон у студзені 2012 года перайшоў у «Гарадзею», дзе таксама замацаваўся ў аснове.

Улетку 2014 года паўабаронца страціў месца ў стартавым складзе «Гарадзеі», і ў выніку ў жніўні перайшоў у «Іслач». Здолеў стаць адным з лідараў «Іслачы», за другую палову сезона 2014 забіўшы 5 галоў. У красавіку 2015 года атрымаў цяжкую траўму, з-за якой быў вымушаны прапусціць увесь сезон 2015, у якім каманда атрымала перамогу ў Першай лізе. У сезоне 2016 вярнуўся на поле і неўзабаве замацаваўся ў асноўным складзе «Іслачы», звычайна выступаў у якасці апорнага паўабаронцы.

У студзені 2017 года падоўжыў кантракт з клубам. Пачатак сезона 2017 прапусціў з-за траўмы, з чэрвеня вярнуўся ў асноўны склад. 18 лістапада 2017 года, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць «Дняпра», забіў гол і прынёс «Іслачы» перамогу 1:0, якая гарантавала клубу захаванне месца ў Вышэйшай лізе. Сезон 2018 пачынаў у стартавым складзе, з чэрвеня перастаў з’яўляцца на полі з-за траўмы, з верасня вярнуў месца ў асноўнай камандзе. У снежні 2018 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Іслач».

У студзені 2019 года пачаў трэніравацца з бабруйскай «Белшыны» і неўзабаве афіцыйна стаў іграком каманды. Пакінуў бабруйскі клуб у жніўні 2019 года.

У чэрвені 2021 года далучыўся да клуба «Маладзечна» ў Другой лізе, гуляў там да канца сезона.

Міжнародная кар’ера У 2008—2009 гадах гуляў за малодшую моладзевую зборную Беларусі (да 20).

Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2008 Уладальнік Кубка Беларусі: 2008

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2004 Д1 МТЗ-РІПА 1 0 2005 дубль МТЗ-РІПА 20 3 2006 дубль МТЗ-РІПА 24 5 2007 Д1 МТЗ-РІПА 9 1 2008 Д1 МТЗ-РІПА 13 1 2009 Д1 МТЗ-РІПА 18 1 2010 Д1 Партызан 16 0 2011 Д2 Партызан 23 3 2012 Д2 Гарадзея 22 7 2013 Д2 Гарадзея 19 1 2014 (1) Д2 Гарадзея 10 0 2014 (2) Д2 Іслач 11 5 2015 Д2 Іслач 0 0 2016 Д1 Іслач 24 2 2017 Д1 Іслач 17 2 2018 Д1 Іслач 18 0 2019 (1) Д2 Белшына 7 0 2021 (2) Д3 Маладзечна 6 3

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Партызан Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Гарадзея Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Маладзечна