Жарнасек — прозвішча.

Вядомыя асобы Ірына Францаўна Жарнасек (нар. 1953) — беларуская пісьменніца. Уладзімір Фёдаравіч Жарнасек (1957—2017) — вучоны ў галіне алергалогіі, дзіцячай пульманалогіі. Яўген Жарнасек (нар. 1987) — беларускі штангіст.

Паходжанне прозвішча Імаверна, паходзіць ад прафесійнай мянушкі — жарнасек — рамеснік, які вырабляў (насякаў або высякаў — сек) з камянёў жорны (плоскія круглыя камяні, прызначаныя для лушчэння і размолу збожжа і іншай цвёрдай сыравіны). У рускай мове побач уласнага Жерносек, сустракаецца таксама Жернасек, Жарнасек і іншыя варыянты, што тлумачыцца простай транслітарацыяй з іншых моў, у тым ліку з беларускай.

Геаграфія прозвішча У Беларусі прозвішча Жарнасек найболей распаўсюджана ў Брэсцкай (69 % з агульнай колькасці Жарнасекаў у Беларусі), Мінскай (28 %) і Магілёўскай (3 %) абласцяхhttps://forebears.io/surnames/zharnasek.

У свеце розныя варыянты напісання прозвішча распаўсюджаны наступным чынам: ПрозвішчаПадабенства %Колькасць асобКраінаЖарнасек10015БеларусьZharnasek1002ЗШАЖерносек892,432БеларусьZhornosek892УкраінаSarnosek821ПольшчаZernosek821ЛатвіяZhernosyk7855УкраінаЖернасек7824БеларусьЖерносік785БеларусьSarnoszek781ПольшчаCzarnousik742ПольшчаJarnosik711Дамініканская РэспублікаŽernosek711ЭстоніяCzernoschek7017ГерманіяSarnaszek6719ПольшчаCzernosik678АўстрыяCzarnecik671НарвегіяCzarnasik671ПольшчаJarnuszek671ПольшчаTschernoschek6412АўстрыяCzernousik631ПольшчаČernošek59340ЧэхіяJarnocik592ПольшчаČernoušek56100ЧэхіяCzernoszyc531Польшча

Гл. таксама Жарнасекі — былая вёска на тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна Беларусі. Жарнасекі — аграгарадок у Полацкім раёне Беларусі. Жарнасекава — вёска ў Бешанковіцкім раёне.

Катэгорыя:Прозвішчы