Мікалай Апанасавіч Жураўскі (нар. 8 жніўня 1964, Кіркаешты, Каўшанскі раён, Малдаўская ССР) — малдаўскі канаіст, які заваяваў тры алімпійскія ўзнагароды разам са сваім напарнікам Віктарам Рэнейскім. Зараз узначальвае Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Малдова.

Біяграфія Веславаннем заняўся ў 14 гадоў, першым трэнерам быў Павел Каднікаў (з 1978 года). З 1983 года трэніраваўся пад кіраўніцтвам Аляксандра Кірычэнкі.

На Алімпіядзе ў Сеуле ён выйграў два залатыя медалі, выступаючы ў складзе зборнай СССР. Цягам наступных трох гадоў Жураўскі выйграў у агульнай складанасці 8 залатых медалёў на чэмпіянатах свету па веславанні на каноэ як у заплывах у двойцы, так і ў чацвёрцы. І ўсё ж Жураўскі і Рэнейскі не трапілі ў склад зборнай СССР на Алімпіяду-1992. Таму Жураўскі пагадзіўся выступаць пад сцягам Румыніі, аднак медалі гэта яму не прынесла. На Алімпіядзе-1996 ён і Рэнейскі прадстаўлялі Малдову і выйгралі срэбны медаль, які стаў першай алімпійскай узнагародай у скарбонцы незалежнай Малдовы.

У 2001 годзе Жураўскі стаў прэзідэнтам малдаўскага НАКа. На гэтым пасту ён знаходзіцца ўжо трэці тэрмін запар.

Спасылкі Фотоповесть — Николай Журавский Николай Журавский, председатель Национального Олимпийского комитета для газеты «Независимая Молдова» Николай Журавский: Достижения в большом спорте надо доказывать делом, кропотливой работой тренеров и спортсменов Николай Журавский: Мы находимся в одной лодке, которая идет ко дну

Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1988 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1996 года Катэгорыя:Весляры на байдарках і каноэ СССР Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту СССР Катэгорыя:Кавалеры ордэна Дружбы народаў Катэгорыя:Кавалеры ордэна Рэспублікі (Малдова) Катэгорыя:Весляры на байдарках і каноэ Румыніі Катэгорыя:Весляры на байдарках і каноэ Малдовы Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад СССР Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па веславанні на байдарках і каноэ Катэгорыя:Весляры на байдарках і каноэ на летніх Алімпійскіх гульнях 1988 года Катэгорыя:Весляры на байдарках і каноэ на летніх Алімпійскіх гульнях 1992 года Катэгорыя:Весляры на байдарках і каноэ на летніх Алімпійскіх гульнях 1996 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету па веславанні на байдарках і каноэ Катэгорыя:Спартыўныя функцыянеры