Слава Украіне! () — украінскае вітанне, нацыянальны лозунг.
Гэтае вітанне выкарыстоўвалі ў часы Укранскай Народнай Рэспублікі і міжваенныя гады. «Слава Украіне — Героям Слава!» () было распаўсюджана ва Украінскай паўстанчай арміі(УПА), падкантрольнай Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў рэвалюцыйнай (). У кананічнай АУН-УПА пад кіраўніцтвам Андрэя Мельніка замест гэтага ўжывалі «Слава Украіне — Навекі Слава!» ().
«Слава Украіне! Героям слава!» з’яўляецца лозунгам Кангрэсу ўкраінскіх нацыяналістаў.
Лозунг шырока выкарыстоўваецца ва Украіне з канца 2013 года падчас і пасля Еўрамайдана, ён таксама набыў папулярнасць як падбадзёрлівы вокліч падчас масавых спартыўных спаборніцтваў ва Украіне.
24 жніўня 2018 года на парадзе да Дня Незалежнасці Украіны ўпершыню было афіцыйна выкарыстана прывітанне «Слава Україні!» — «Героям Слава!»На параді до Дня Незалежності у Києві вперше пролунав «Марш нової армії».
4 кастрычніка 2018 года Вярхоўная Рада Украіны прыняла Закон «Аб унясенні змяненняў у статут Узброеных Сіл Украіны», якім было зацверджана новае вітанне ва ўкраінскай арміі і ўнесены змены ў Статут УСУ, дзе слова «таварыш» замянілі на «пан» і «пані»Рада затвердила військове вітання «Слава Україні!» Радіо Свобода .
Гл. таксама Жыве Беларусь!
Катэгорыя:Нацыянальныя сімвалы Украіны Катэгорыя:Украінскія выразы Катэгорыя:Нацыянальныя дэвізы Катэгорыя:Украінскі нацыяналізм Катэгорыя:Лозунгі Катэгорыя:Воінскія рытуалы Катэгорыя:Вітанні