Капліца у в. Княгінін Мядзельскага раёна Мінскай вобласці.
Гісторыя На могілках. Пабудавана на мяжы 19 — 20 ст. з цэглы.
Архітэктура Помнік архітэктуры цаглянага кірунку стылю мадэрн. Вырашана цэнтрычнай чатырохграннай пабудовай пад шатровым гонтавым дахам. Архітэктурны дэкор (броўкі лучковых праёмаў, гарадковыя фрызы, руставаныя вуглавыя грані) выкананы сродкамі цаглянай муроўкі.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
Катэгорыя:Княгінін Катэгорыя:Капліцы Мінскай вобласці Катэгорыя:Культавыя збудаванні Мядзельскага раёна