Ка́менскае — возера ў Беларусі, у Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці, за 18 км на паўднёвы ўсход ад горада Паставы, за 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Вароны, у басейне ракі Смычыца.

Плошча паверхні 0,04 км². Даўжыня 0,26 км, найбольшая шырыня 0,18 км. Даўжыня берагавой лініі 0,68 км.

Размешчана на ўсходнім ускрайку ляснога масіва. На захадзе лугавая нізкая пойма. На паўднёвым усходзе выцякае ручай у раку Смычыца.

Літаратура

Ліст карты N-35-31. Выданне 1986 года. Стан мясцовасці на 1983 год.

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Пастаўскага раёна Катэгорыя:Басейн Галбіцы