Аўгуст Цэсарац (; , Заграб, Харватыя — , Заграб, Харватыя) — харвацкі , , і грамадскі дзеяч.
Біяграфія Яшчэ ў сярэдняй школе захапіўся сацыялістычнымі ідэямі, таму знаходзіўся пад пастаянным назіраннем паліцыі і некалькі разоў быў арыштаваны. Мабілізаваны ў аўстра-венгерскую армію. Пад уражаннем ад Кастрычніцкай рэвалюцыі перайшоў на бальшавіцкія пазіцыі і ўдзельнічаў у нелегальнай працы камуністычных арганізацый.
Друкаваўся з 1909 года. Разам з Міраславам Крлежам пачаў у 1919 годзе выданне часопіса «Plamen» («Полымя»), які прапагандаваў рэвалюцыйныя ідэі, супрацоўнічаў у перыядычным друку «левіцы».
Член Камуністычнай партыі Югаславіі з 1920 года. У лістападзе 1922- сакавіку 1923 г. здзейсніў паездку ў СССР. Шмат разоў арыштоўваўся. У 1934—1937 гг. жыў у СССР. Як камуніст і перакананы антыфашыст, у 1937 годзе ён ваяваў у Іспаніі супраць Франка, пра што напісаў кнігу «Іспанскія сустрэчы» («Španjolski susreti»). Увосень 1938 вярнуўся ў Югаславію.
Арыштаваны ўсташамі 15 мая 1941 года і кінуты ў лагер Кярэсцінац (Kerestinac). У ліпені прыняў удзел у няўдалых уцёках зняволеных. Усе яны былі схоплены — і 17 ліпеня 1941 года Цэсарац быў расстраляны па прысудзе судаУ рамане Юліяна Сямёнава «Альтэрнатыва» Цэсарца да смерці забіваюць усташы па загадзе Дзіда Кватарніка. На турэмнай сцяне Цэсарац пакінуў надпіс «Živjela sovjetska Hrvatska!» (Жыве савецкая Харватыя!)
Творчасць У кнігах аповесцей і апавяданняў «Судзіце мяне» (1925), «За новай дарогай» (1926), «Навелы» (1939), раманах «Імператарскае каралеўства» (1925), «Залаты юнак і яго ахвяры» (1928), «Уцекачы» (1933) і інш. сацыяльныя матывы, падпарадкаваныя духу часу. Аўтар зборніку паэзіі «Вершы» (1919), п'есы «Сын айчыны» (1940), кніг публіцыстыкі «Са свету прыгнечаных» (1925), «Іспанскія сустрэчы» (1938), «Падарожжа па Савецкім Саюзе» (1940) і інш.
Перакладаў з нямецкай, французскай, чэшскай і рускай моў.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Харвацкамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі-экспрэсіяністы Катэгорыя:Камуністы Харватыі Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Югаславіі Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Харватыі Катэгорыя:Югаслаўскія партызаны Катэгорыя:Антыфашысты Катэгорыя:Расстраляныя ў Харватыі Катэгорыя:Байцы інтэрбрыгад Катэгорыя:Пакараныя смерцю ў Другую сусветную вайну