Нікола Фічаў (), або Уста Колю Фічэта (; , г. , Балгарыя — , , Балгарыя) — балгарскі архітэктар; адзін з буйнейшых прадстаўнікоў эпохі Балгарскага адраджэння.

Біяграфія Ва ўзросце трох гадоў Нікола стаў сіратой, страціўшы бацьку. Пачаў навучанне ва ўзросце 10 гадоў у Траўне. Калі яму было 17 гадоў, вывучаў каменячоснае рамяство ў майстроў заходнебалгарскай будаўнічай школы ў горадзе Горыца (Корча, у сучаснай Албаніі). Пасля гэтага працаваў на будаўніцтве цэркваў, званіц і мастоў у Брацыгаве. Нікола стаў чаляднікам ва ўзросце 23 гадоў, а ў 36 гадоў быў паўнапраўным членам будаўнічай гільдыі.

Апроч роднага балгарскай мовы, лёгка размаўляў на турэцкай і валодаў у дастатковай ступені грэчаскай і румынскай мовамі, аднак быў непісьменны, не ўмеў чытаць і пісаць.

Памёр архітэктар у Вяліка Тырнаве ў 1881 годзе, дзе і быў пахаваны.

Творчасць Яго пабудовы ў традыцыях нацыянальнага балгарскага дойлідства, адметныя маляўнічасцю, арганічнай сувяззю з наваколлем. Сярод пабудоў:

Беленскі мост цераз раку Янтра ў г. Бяла (1865—1867) крыты мост у Лавечы цераз раку Осым (1872—1874) мост цераз раку Росіца ў Сяўліеве Заезны дом Хаджы Ніколы з крамамі на вуліцы Самаводска чаршыя ў Вяліка-Тырнаве турэцкі канак (будынак адміністрацыі) у Вяліка-Тырнаве кафедральны сабор Раства Багародзіцы ў Вяліка-Тырнаве храм Святых Канстанціна і Алены ў Вяліка-Тырнаве цэрквы ў яго родным горадзе Царква Святой Тройцы ў Свіштове (1867).

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Архітэктары Балгарыі