Сімяон Уладзі́міраў (; , с. , Балгарыя) — балгарскі перакладчык і літаратуразнавец. Скончыў у 1961 годзе Сафійскі ўніверсітэт.

Пераклады Пераклаў на балгарскую мову раманы «Атланты і карыятыды» І. Шамякіна (1980), «Плач перапёлкі» І. Чыгрынава (1981), аповесці «Здрада» і «Пастка» В. Быкава (1965), «Шлюбная ноч» (1975) і «Гандлярка і паэт» (1978) Шамякіна, «Лявон Бунтар» К. Чорнага (1978), п'есы «Брама неўміручасці» К. Крапівы (1975), «Апошняя інстанцыя» М. Матукоўскага (1976), «І змоўклі птушкі» Шамякіна (1979), «Пагарэльцы» А. Макаёнка (1980), «Паўлінка» Я. Купалы (1982), апавяданні Я. Коласа, В. Адамчыка, Л. Гаўрылкіна, М. Гіля, Г. Далідовіча, А. Дударава, А. Жука, В. Іпатавай, Л. Калодзежнага, У. Караткевіча, А. Кудраўца, І. Пташнікава, Б. Сачанкі, М. Стральцова і інш. Укладальнік анталогій беларускай прозы «Дзесяць сучасных беларускіх апавяданняў» (1977) і «Пад пошум дубоў» (1981), а таксама зборнікаў выбрыбраных твораў К. Чорнага, У. Караткевіча, А. Кудраўца, Б. Сачанкі. Аўтар артыкулаў і даследаванняў пра творчасць беларускіх пісьменнікаў, беларускую літаратуру. Неаднаразова наведваў Беларусь.

Літаратура

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Гарадской вобласці Сафія Катэгорыя:Постаці балгарскага літаратуразнаўства Катэгорыя:Выпускнікі Сафійскага ўніверсітэта Катэгорыя:Перакладчыкі Балгарыі Катэгорыя:Перакладчыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Перакладчыкі з беларускай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі на балгарскую мову