Панамскія дакументы«Панамскі фінансавы канал» — Панамскія дакументы, панамагейт, «Панамскі архіў»Панамскі архіў: як СМІ выкрылі вялізную сетку афшораў па ўсім свеце або «Панамскае дасье»Андрей Колесников. Владимир Путин за другом в карман не полез // Газета «Коммерсантъ». — 2016-08-04. — Вып. 60. — С. 3. — нефармальная назва ўцечкі канфідэнцыйных дакументаў Панамскай юрыдычнай кампаніі Mossack Fonseca, якую СМІ ў 2012 годзе называлі лідарам галіны ў краінеhttp://www.economist.com/node/21552196.

Дакументы былі атрыманы нямецкай газетай Süddeutsche Zeitung у 2015 годзе ад ананімнай крыніцы. На працягу года група міжнародных журналістаў пад эгідай амерыканскай некамерцыйнай арганізацыі Міжнародны кансорцыум журналісцкіх расследаванняў (ICIJ) вывучала дакументы. Публікацыя вынікаў расследавання адбылася 3 красавіка 2016 годаPanama Papers: Putin associates linked to 'money laundering' // BBC. ICIJ адмовілася публікаваць у адкрытым доступе як сам архіў, так і копіі дакументаў з яго. Вынікі даследаванняў дакументаў ахопліваюць перыяд з 1977 па 2015 гадыЖурналисты рассказали об офшорах 12 действующих и бывших мировых лидеров. Асноўнай тэматыкай апублікаваных вынікаў стала выкрыццё наяўнасці схаванай уласнасці палітыкаў і звязаных з гэтым канфліктаў інтарэсаў.

Меркаваны архіў памерам у 2,6 тэрабайта змяшчае 11,5 мільёна файлаў, у якіх згадваецца мноства цяперашніх і былых сусветных лідараў, высокапастаўленых чыноўнікаў і вядомых людзей. У матэрыялах згадваецца, у прыватнасці, 12 дзеючых і былых кіраўнікоў дзяржаўThe Panama Papers: how the world’s rich and famous hide their money offshore // The Guardian.

Катэгорыя:Карупцыя Катэгорыя:Нефармальная эканоміка Катэгорыя:Эканамічныя праблемы Катэгорыя:Фінансавыя скандалы