Аперацыя «Прыбой» (Сакавіцкія дэпартацыі) — кодавая назва масавых дэпартацый насельніцтва прыбалтыйскіх дзяржаў 25-28 сакавіка 1949 года. Каля 90 000 эстонцаў, латышоў і літоўцаў былі дэпартаваныя ў аддаленыя часткі Савецкага Саюза. Гэтая аперацыя была адной з самых складаных здзейсненых Савецкай Уладай ў эпоху Халоднай вайны.

Будучы прадстаўлена як аперацыя па выкараненні кулацтва, сапраўды мела мэтай спрыянне калектывізацыі ў вёсцы і знішчэнне базы падтрымкі Лясных братоў у барацьбе супраць савецкай акупацыі. Таму асаблівая ўвага надавалася анты-савецкім нацыяналістам, сімпатыкам і сваякам Лясных братоў, ветэранам Нацысцкіх узброеных сіл і сваякоў зняволеных у ГУЛАГ за анты-савецкую дзейнасць. Дэпартацыя выканала пастаўленую перад ёй мэту: на працягу наступных некалькіх тыдняў, амаль усе хатнія гаспадаркі былі калектывізаваны.

З-за высокай смяротнасці дэпартаваных у першыя некалькі гадоў пасля высялення, выкліканай няздольнасцю Савецкай улады даць адэкватнае адзенне, жыллё, з-за нядбайнасці або праз злы намер, некаторыя даследчыкі лічаць дэпартацыі генацыдам. Rudolph J. Rummel, Lethal Politics: Soviet Genocide and Mass Murder Since 1917, Transaction Publishers 1990, ISBN 1-56000-887-3J. Pohl, Stalin's genocide against the «Repressed Peoples», Journal of Genocide Research, Volume 2, Number 2, 1 June 2000 , pp. 267—293Lauri Mälksoo, Soviet Genocide? Communist Mass Deportations in the Baltic States and International Law, Leiden Journal of International Law (2001), 14: pp757-787 Cambridge University Press На аснове дэкларацыі Мартэнса і прынцыпаў статута Нюрнбергскага трыбунала Еўрапейскі суд па правах чалавека прызнаў сакавіцкія дэпартацыі злачынствам супраць чалавечнасці.Postimees 31 March 2009: Martin Arpo: kommunismiaja kuritegude tee Euroopa Inimõiguste KohtuniFull text of European Court of Human Rights Decision on the case Kolk and Kislyiy v. Estonia: Non-Applicability of Statutory Limitations to Crimes against Humanity

За правядзенне аперацыі па высылцы грамадзянскіх людзей былі ўдастоены ордэнам Чырвонага Сцяга вядучыя выканаўцы і кіраўнікі гэтага дзеяння: генерал-маёр Б. Кум, палкоўнікі А. Рэзеў, П. Пастэльняк, Д. Таевер, а ордэнамі Вялікай Айчыннай вайны 1 і 2 ст. ўзнагародзілі генерал-лейтэнанта С. Агальцова і падпалкоўнікаў О. Авіка, А. Прэсмана і І. Якабсона.

Указы аб узнагароджанні супрацоўнікаў НКУС 40-х гг.

Літаратура Eesti rahva inimohvrid Nõukogude ja Saksa okupatsioonide ajal 1940—1953 Peep Varju. Tartu, 1997.

Катэгорыя:1949 год у Латвіі Катэгорыя:1949 год у Літве Катэгорыя:1949 год у Эстоніі Катэгорыя:Дэпартацыі ў СССР