Апера́цыя «Та́ненберг» () — кодавая назва нямецкай аперацыі па масавым знішчэнні палякаў у перыяд Другой сусветнай вайны (частка Плана «Ост»).
Спісы палякаў (), падрыхтаваныя немцамі яшчэ да пачатку вайны, налічвалі больш за 61 000 прадстаўнікоў польскай эліты: актывістаў, інтэлігенцыі, навукоўцаў, акцёраў, дзяржаўных дзеячаў і інш., якія павінны былі быць знішчаны. Члены нацыянальнай нямецкай меншасці, якія пражывалі ў Польшчы, дапамагалі ў падрыхтоўцы спісаў.
План быў створаны ў маі 1939 года. Пасля загаду Адольфа Гітлера для выканання аперацыі «Таненберг» было створана адмысловае падраздзяленне ў Галоўным упраўленні імперскай бяспекі (). Яно камандавала мноствам (), сфарміраваных з гестапа, крымінальнай паліцыі () і чыноўнікаў SD, якія тэарэтычна былі падпарадкаваны камандаванню Вермахта. Іх задача заключалася ў тым, каб арыштаваць усіх людзей, пералічаных у спісах.
Спачатку, у жніўні 1939 года, у Германіі былі арыштаваны і забіты прыкладна 2000 актывістаў арганізацый польскай меншасці. Другая частка аперацыі пачалася 1 верасня 1939 і скончылася ў кастрычніку, стаўшы прычынай прынамсі 20 000 ахвяр, забітых у 760 масавых расстрэлах, здзейсненых адмысловымі адзінкамі або айнзацгрупамі пры дапамозе рэгулярных часцей Вермахта.
Акрамя таго, адмысловае фарміраванне было створана на базе нямецкай меншасці ў Польшчы (), члены якога навучаліся перад вайной у Германіі дыверсійнай і партызанскай барацьбе. Фарміраванне набыло благую рэпутацыю за масавы гвалт і па гэтай прычыне было распушчана нацысцкімі ўладамі пасля поўнай акупацыі Польшчы.
Літаратура
Alfred Spiess, Heiner Lichtenstein: Unternehmen Tannenberg. Der Anlass zum Zweiten Weltkrieg. Korrigierte und erweiterte Ausgabe. (Ullstein-Buch ; Nr. 33118 : Zeitgeschichte) Ullstein, Frankfurt/M ; Berlin 1989, ISBN 3-548-33118-1.
Спасылкі Verbatim transcript of Part I of the book «The German New Order in Poland» published for the Polish Ministry of Information by Hutchinson & Co., London, in late 1941. The period covered by the book is September, 1939 to June, 1941 Hitlers Vorbereitungen zum Angriff und zur Vernichtung der Polen in Pommern und der Freien Stadt Danzig La Station de Radiodiffusion de Gleiwitz (Gliwice) — L'Opération TANNENBERG Unternehmen Tannenberg — August 1939: Wie der SD den Überfall auf Polen vorbereitete (III) bei wissen.spiegel.de PDF ZEIT ONLINE 45/1971 S. 56: Unternehmen Tannenberg — Polnische Dokumentation über die Einsatzgruppen, von Joseph Wulf PDF
Катэгорыя:Халакост у Польшчы Катэгорыя:Польская кампанія (1939) Катэгорыя:Падзеі Халакоста