Томас Гіцльспергер (; нар. , , Германія) — нямецкі футбаліст, які гуляў на пазіцыі паўабаронцы. Добра вядомы па выступам за англійскі клуб «Астан Віла» і нямецкі «Штутгарт». Менавіта з нямецкім клубам атрымаў перамогу ў нацыянальным першынстве. На працягу некалькіх гадоў прыцягваўся да выступаў за нацыянальную зборную Германіі, разам з якой браў удзел у міжнародных спаборніцтвах.

Дасягненні Клубныя Штутгарт Чэмпіён Германіі: 2007

Міжнародныя Зборная Германіі Срэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы: 2008 Бронзавы прызёр чэмпіянату свету: 2006 Бронзавы прызёр Кубка канфедэрацый: 2005

Асабістае жыццё У чэрвені 2007 года растаўся са сваёй сяброўкай Інгай за месяц да вяселляEin Monat vor Hochzeit: Liebes-Aus!. Пасля завяршэння кар’еры, у студзені 2014 года першым з вядомых нямецкіх футбалістаў афіцыйна заявіў, што з’яўляецца геем. Паводле слоў былога спартсмена, працэс усведамлення ўласнай гомасексуальнасці быў доўгім і складаным і толькі ў апошнія некалькі гадоў ён канчаткова зразумеў, кім з’яўляецца насамрэч.

Крыніцы

Спасылкі

Профіль на сайце soccerbase.com

Катэгорыя:Футбалісты Германіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Германіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Эвертан Катэгорыя:Ігракі ФК Вольфсбург Катэгорыя:Ігракі ФК Вест Хэм Юнайтэд Катэгорыя:Ігракі ФК Лацыа Катэгорыя:Ігракі ФК Штутгарт Катэгорыя:Ігракі ФК Астан Віла Катэгорыя:Ігракі ФК Чэстэрфілд