Штэ́фан Ра́йнарц (; нар. , Энгельскірхен, Германія) — нямецкі футбаліст, які завяршыў кар’еру. Гуляў на пазіцыі абаронцы.
Біяграфія Штэфан Райнарц нарадзіўся ў невялікім 10-тысячным мястэчку Энгельскірхен, якое знаходзіцца ў Паўночным Рэйне — Вестфаліі. Там упершыню ён і пазнаёміўся з футболам, там і праяўляў, з 1993 года, свае футбольныя здольнасці ў мясцовай аматарскай камандзе «Гайлігенгаўзер». Але дзеля павышэння свайго футбольнага майстэрства ён у 1998 годзе перабраўся ў найбліжэйшы буйны горад — Бергіш-Гладбах, які знаходзіцца на беразе Рэйна каля Кёльна. Менавіта ў мясцовай камандзе «Бергіш-Гладбах 09» яго заўважылі скаўты футбольнай школы «Баера».
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Германіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Германіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Айнтрахт Франкфурт Катэгорыя:Ігракі ФК Баер 04 Катэгорыя:Ігракі ФК Нюрнберг Катэгорыя:Ігракі ФК Баер 04 II