«Чорны замак Альшанскі» — дэтэктыўны раман Уладзіміра Караткевіча.

Гісторыя Перакладзены на балгарскую, грузінскую, рускую, украінскую, чэшскую мовы.

Сюжэт Падзеі адбываюцца ў XVII ст., князь Альшанскі крадзе скарб паўстанцаў, раптам памірае, але пакідае рукапіс з указаннем месца захавання каштоўнасцей.

У XX ст. палеограф і пісьменнік Антон Косміч знаходзіць рукапіс з шыфраваным указаннем пра схаваныя ў сутарэннях Альшанскага замка скарбы. Але гэтыя скарбы шукае і апошні нашчадак роду Альшанскіх, які ў гады Другой сусветнай вайны супрацоўнічае з нацыстамі.

Таямніца рукапісу раскрыта, але вялікай цаной.

Узнагароды

Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа (1984, пасмяротна)

Выданні У 2014 годзе выдавецтвам «Вышэйшая школа» выпушчана аўдыякніга ў фармаце DVD (тэкст чытае Андрэй Каляда, тыраж 1000 экз.)

Экранізацыя Чорны замак Альшанскі (1984)

Катэгорыя:Дэтэктыў Катэгорыя:Кнігі 1978 года Катэгорыя:Творы Уладзіміра Караткевіча Катэгорыя:Раманы на беларускай мове