Ежы Антан́евіч (; , , Польшча — ) — польскі гісторык і археолаг. Доктар гістарычных навук (1961 г.). Скончыў у 1945 г. Варшаўскі ўніверсітэт. У 1945—1965 гг. загадчык аддзела Дзяржаўнага археалагічнага музея ў Варшаве. Арганізатар i кіраўнік Яцвяжскай (з 1955 г.) i Яцвяжска-Сувалкаўскай (з 1959 г.) археалагічных экспедыцый, на падставе якіх утварылася Беластоцкае навуковае таварыства (з 1962 г. Антаневіч яго генеральны сакратар). Рэдактар штогодніка «Acta Baltico-Slavica» па агульных праблемах гісторыі польскага, літоўскага i беларускага народаў i намеснік галоўнага рэдактара часопісу «Rocznik Białostocki». З 1967 г. кіраўнік Мазавецкага цэнтра навуковых даследаванняў у Варшаве. Аўтар прац па культуры балтыйскіх плямёнаў, якія насялялі паўночныя раёны Польшчы i заходняй Беларусі.
Творы Ślady handlu Słowian z Bałtami we wczesnym średniowieczu // Rocznik Olsztyński. — 1961. — T. 3. — S. Problemy i potrzeby badań archeologicznych na północno-wschodnich ziemiach Polski // Acta Baltico-Slavica. — 1964. — № 1. — S.
Літаратура
Okuliсz J. Dr Jerzy Antoniewicz (1919—1970) // Komunikaty Mazursko-Warmiriskie. — 1970. — № 4. — S. Cieślak T. Jerzy Antoniewicz (1919—1970) // Rocznik Białostocki. Warszawa. — 1971. — T. 10. — S. Сагановіч, Г. М. Антаневіч Ежы / Г. М. Сагановіч // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 1: А ― К. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — 492, c. — С. 29. — ISBN 978-985-11-0353-5. Сагановіч, Г. М. Антаневіч Ежы / Г. М. Сагановіч // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: В. В. Гетаў і інш. — Мн.: «Беларуская Энцыклапедыя» імя П. Броўкі, 1993. — 702 с. — С. 36. — ISBN 5-85700-077-7.
Катэгорыя:Гісторыкі Польшчы Катэгорыя:Археолагі Польшчы Катэгорыя:Дактары гістарычных навук Катэгорыя:Выпускнікі Варшаўскага ўніверсітэта