Дзяржаўны яўрэйскі тэатр БССР — яўрэйскі тэатр, які існаваў у Мінску з 1926 па 1949 год. Адкрыўся 21 кастрычніка 1926 года спектаклем «На ланцугу пакуты» І. Перэца.

Мастацкімі кіраўнікамі былі Міхаіл Фадзеевіч Рафальскі (1926—1937), Віктар Якаўлевіч Галаўчынер (1938-46). У розныя гады ў тэатры працавалі рэжысёры Леў Маркавіч Літвінаў, А. Айзенберг, народны артыст УССР Б. Норд, мастак Аляксандр Рыгоравіч Тышлер. У час Вялікай Айчыннай вайны тэатр працаваў у Новасібірску«Их не предупредили, что нужно бежать». Как еврейский театр из Белоруссии приютили в Новосибирске // sibreal.org 28 ліпеня 2020. У сезоне 1946—1947 гадоў тэатр не меў уласнага памяшкання, трупа грала спектаклі на сцэне тэатра імя Янкі Купала па панядзелках і аўторках, у выхадныя дні. Тэатру быў прысвоены статус перасоўнага. Сярод лепшых пастановак — «» Б. Шоу (1946, рэжысёр В. Галаўчынер). Аднак неўзабаве тэатр трапіў пад крытыку, яго абвінавачвалі ў адсутнасці ў рэпертуары актуальных сучасных твораў, у фармалізме і касмапалітызме. У красавіку 1949 года тэатр расфарміраваны.

Акцёры тэатра Юдзіф Самойлаўна Арончык Марк Міхайлавіч Моін Абрам Яфімавіч Трэпель Б. З. Ямпольскі

Літаратура

Дзяржаўны яўрэйскі тэатр БССР // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2002. — Т. 1.

Катэгорыя:З’явіліся ў 1926 годзе Катэгорыя:1926 год у Мінску Катэгорыя:Тэатры Мінска Катэгорыя:Зніклі ў 1949 годзе Катэгорыя:Дзяржаўны яўрэйскі тэатр БССР