Яўге́н Іва́навіч Іва́нчанка (, г. , Удмурцкая АССР, РСФСР — ) — беларускі плывец, педагог, спецыяліст у вобласці тэорыі і методыкі фізічнага выхавання, спартыўнай трэніроўкі. Доктар педагагічных навук (1993), прафесар (1994). Заслужаны трэнер БССР (1976), СССР (1981).

Біяграфія Нарадзіўся 27 чэрвеня 1943 года ў г. Глазаў Удмурцкай АССР.

Чэмпіён і рэкардсмен Беларусі 1961—1963 па плаванні. Скончыў у 1966 годзе Беларускі інстытут фізічнай культуры па спецыяльнасці «Фізічная культура і спорт». У 1966—1967 гадах — трэнер Спартыўнага клуба Арміі Беларускай ваеннай акругі. У 1967—1974 гадах выкладаў у Беларускім інстытуце фізічнай культуры. У 1973 годзе скончыў аспірантуру Дзяржаўнага цэнтральнага інстытута фізічнай культуры ў Маскве. У 1975—1984 гадах — трэнер зборнай каманды СССР па плаванні.

З 1989 года працаваў ў Акадэміі фізічнага выхавання і спорту. У 1995—2003 гадах — першы прарэктар.

Памёр 3 лістапада 2023 годаУшел из жизни Евгений Иванович Иванченко (27.06.1943 — 03.11.2023).

Творчасць Аўтар навучальных і метадычных дапаможнікаў, у т.л. «Плаванне ў комплексе ГПА» (1976, з Г. Э. Васілеўскім), «Навука пра спартыўнае плаванне» (1993), «Тэорыя і практыка спорту» (ч. 1—З, 1996—1997).

Займаецца літаратурнай творчасцю, піша артыкулы, нарысы, апавяданні, аповесці.

Узнагароды Майстар спорту СССР (1962); Заслужаны трэнер БССР (1976); Заслужаны трэнер СССР (1981); грамата Вярхоўнага Савета БССР (1976); грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (1997); знак «Выдатнік адукацыі» (2003) знак «За развіццё фізічнай культуры і спорту ў Рэспубліцы Беларусь» (2013) і інш.

Літаратура

Иванченко Евгений Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 698. Иванченко Евгений Иванович // Спортивная энциклопедия Беларуси. — Минск, 2005. — С. 206.

Катэгорыя:Плыўцы Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя трэнеры БССР Катэгорыя:Заслужаныя трэнеры СССР Катэгорыя:Выкладчыкі БДУФК Катэгорыя:Выпускнікі БДУФК Катэгорыя:Майстры спорту СССР Катэгорыя:Дактары педагагічных навук