Крыво́е — возера ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці, за 17 км на захад ад горада Мёры, за 2,5 км на поўдзень ад вёскі Зачарэўе (на захад ад возера Абстэрна), у басейне ракі Вята.

Плошча паверхні 0,02 км². Даўжыня 0,32 км, найбольшая шырыня 0,12 км. Даўжыня берагавой лініі 0,75 км.

Схілы катлавіны стромкія, параслі лесам.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Мёрскага раёна