Велестынліс Ры́гас (), або Рыгас Ферэас (; сапраўднае імя Антоніяс Кірыязіс, ; каля 1757, г. , Грэцыя — ) — адзін з заснавальнікаў грэчаскага нацыянальна-вызваленчага руху супраць турэцкага панавання, паэт. Ідэі Рыгаса былі ўспрыняты дзеячамі «Філікі этэрыі» (1814—1821). Грэчаскі народ шануе Рыгаса як нацыянальнага героя.

Біяграфія Скончыў вучылішча ў Фесаліі, быў народным настаўнікам. З 1774 года жыў у Стамбуле, каля 1782—1796 гг. — у Валахіі. У 1796—1797 гадах заснаваў у Вене тайнае грэчаскае рэвэвалюцыйнае таварыства «Этэрыя». Выступаў за аб'яднанне ўсіх балканскіх народаў для барацьбы супраць турэцкага панавання, прапаноўваў план стварэння дэмакратычнай «Грэчаскай рэспублікі» на тэрыторыі Балканскага паўвострава і Малой Азіі.

У снежні 1797 года пры вяртанні ў Грэцыю арыштаваны аўстрыйскай паліцыяй і выдадзены турэцкім уладам. Пакараны смерцю ў Бялградзе.

Творчасць Мужнай лірыцы Рыгаса (вершы «Усход і Захад», «Палымяны гімн») уласцівы патрыятызм, антытурэцкая скіраванасць.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Грэчаскамоўныя паэты Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Грэцыі Катэгорыя:Навагрэчаскае Асветніцтва Катэгорыя:Пакараныя смерцю Катэгорыя:Паэты Грэцыі Катэгорыя:Нацыянальныя героі