Легіен Васа — шведская нацыяналістычная ваенізаваная арганізацыяExpressen.se 2004-06-07Forum för Levande HistoriaAftonbladet 2003-03-18, заснаваная ў 1999 годзе, яе ўзначальваў былы афіцэр шведскай арміі Курт Лінусан.
Арганізацыя неаднаразова прыцягвала ўвагу СМІ. Напрыклад, арганізацыя хацела прыняць удзел у Ірацкай вайне на баку Садама Хусэйна, аднак, калі яны звярнуліся з прапановай да Ірацкага ўрада, ён адмовіўся прадастаўляць ім жылле і аплачваць паездку.Göteborgsposten.se 2003-12-28
У 2004-м годзе чацвера членаў арганізацыі падазраваліся ў падрыхтоўцы да масавага забойства палітычных апанентаў.Aftonbladet.se 2004-11-20 Яны былі асуджаны за змову з мэтай здзяйснення тэрарыстычных актаў, аднак, затым, у лютым 2005-м годзе апраўданыя. Аднак, трое сяброў арганізацыі ўсе ж былі асуджаныя па іншых артыкулах, як то: прычыненне сур’езнай шкоды маемасці і прымяненне допінгу і атрымалі ад трох месяцаў да года пазбаўлення волі.
17 сакавіка 2003-га года ў тэлепраграме Hannah на канале TV 3 шведскага тэлебачання, прынялі ўдзел прадстаўніца арганізацыі і арганізатар шведскай нацыянал-дэмакратычнай партыі Тур Паўлсан.http://www.youtube.com/watch?v=1LS93_eH1Uk och http://www.youtube.com/watch?v=fU7UmfQUeX4&feature=related
Адным з прыкладаў для пераймання арганізацыя лічыць змагара за свабоду Фінляндыі Ёста Халберга-Куулу.Skaraborgsbygden.se 2002-11-29Wärendsbladet nr 8 2001: Intervju med Curt Linusson, läst 2010-05-23
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Неанацысцкія арганізацыі Катэгорыя:Арганізацыі Швецыі Катэгорыя:З’явіліся ў 1999 годзе