Раман Іванавіч Петрушэнка (нар. 25 снежня 1980, Калінкавічы) — беларускі вясляр.
На Летніх Алімпійскіх гульнях 2004 у Афінах Петрушэнка атрымаў бронзавы медаль у дыстанцыі 2500 м на каяку сярод мужчын у пары з Вадзімам Махневым.
На Летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года ў Пекіне Петрушэнка атрымаў залаты медаль у дыстанцыі 1000 м на каяку сярод мужчын у чацвёрцы з Вадзімам Махневым, Аляксеем Абалмасавым і Артурам Літвінчуком, а таксама бронзавы медаль у дыстанцыі 2500 м на каяку сярод мужчын у пары з Вадзімам Махневым.
У 1998-2004 гадах — студэнт Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта.
У 2004-2006 гадах. — выкладчык кафедры тэорыі і методыкі фізічнага выхавання Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта. З 2006 года — выкладчык кафедры тэорыі і методыкі фізічнага выхавання Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта.
Лепшы спартсмен года ў Беларусі (2009).
Жыве ў Мазыры.
Узнагароды і званні
Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2004). Лепшы спартсмен года ў Беларусі (2009). Кавалер Ордэна Айчыны II і III ступені. Ордэн Пашаны. Ордэн Беларускай праваслаўнай царквы Свяціцеля Кірылы Тураўскага II ступені. Званне «Ганаровы паляшук» на V Міжнародным фестывалі этнакультурных традыцый «Кліч Палесся» (2018, Ляскавічы) — за вялікі ўклад у сацыяльна-эканамічнае і грамадска-культурнае развіццё Прыпяцкага Палесся. Стэла з імем Р. І. Петрушэнкі на Алеі спартыўнай славы каля Лядовага палаца ў Гомелі (15 верасня 2023).
Спасылкі
Старонка пра Петрушэнку на афіцыйным сайце Летніх Алімпійскіх гульняў 2008 у Пекіне
Катэгорыя:Весляры на байдарках і каноэ Беларусі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Беларусі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па веславанні на байдарках і каноэ Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2004 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года Катэгорыя:Весляры на байдарках і каноэ на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года Катэгорыя:Весляры на байдарках і каноэ на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету па веславанні на байдарках і каноэ Катэгорыя:Кавалеры ордэна Айчыны III ступені (Беларусь) Катэгорыя:Кавалеры ордэна Айчыны II ступені (Беларусь) Катэгорыя:Выкладчыкі Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. П. Шамякіна Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Мазыра