thumb|210px|Кукалка меданоснай пчалы, паражоная кляшчамі Varroa destructor Вараоз (), вараатоз () — хвароба пчол і пячатнага расплоду. Выклікаецца кляшчом Varroa destructorдоўгі час памылкова класіфікаваўся як Varroa jacobsoni. Трапляецца ў многіх краінах Паўднёва-Усходняй Азіі, Паўднёвай Амерыкі, Афрыкі, Еўропы, у т.л. на Беларусі.

Пры масавым пашырэнні прыводзіць да вялікіх эканамічных страт. Крыніца інвазіі — хворыя сем'і, раі і зрэзаны трутневы расплод. Пашырэнню хваробы садзейнічаюць перамяшчэнне пчальнікоў, купля і продаж пчол. Клешч праходзіць поўны цыкл развіцця на кукалках пчол на працягу 8—9 сутак і пашкоджвае дарослых насякомых.

Пры вараозе назіраецца гібель недаразвітых кукалак пчол, нараджэнне нежыццяздольных трутняў і пчол з рознымі пачварнасцямі. Скарачаецца тэрмін жыцця матак, пашкоджаныя сем'і адстаюць ў развіцці. Вясной і восенню хварэе пераважна пчаліны расплод, а ўлетку—трутневы.

Галерэя

Літаратура

Катэгорыя:Пчалярства Катэгорыя:Пчолы