Ва́рбала () — гарадзішча XII—XIV стст. у Эстоніі, у Рапалскім раёне, за 60 км на поўдзень ад Таліна. Плошча каля 2 га, умацавана валам вышынёй да 10 м.

Гісторыя міні|злева|План крэпасці Варбала. XIX стагоддзе Упершыню згадваецца як Castrum Warbole у хроніцы Генрыха Латвійскага ў 1212 годзе, калі Варбала было абложана наўгародцамі і пскавічамі і прымушана плаціць даніну. У пачатку XIII ст. апорны пункт эстаў у барацьбе з нямецкімі і дацкімі захопнікамі. Разбурана, верагодна, у сярэдзіне XIV ст. пасля паўстання Юр'евай ночы 1343—1345 гадоў.

Даследавана ў 1938—1941 і 1953.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Гарадзішчы Эстоніі Катэгорыя:Хар'юмаа Катэгорыя:Зніклі ў XIV стагоддзі