А́ндрыс Вэ́янс (, сапраўднае імя Донат Геранімавіч Калнач; , , Латвія) — латышскі паэт. Заслужаны дзеяч культуты Латвіі (1965). Скончыў у 1950 годзе Рыжскі педагагічны інстытут.
Творчасць Друкуецца з 1946 года. Аўтар зборнікаў вершаў «Маладосць» (1953), «Сонца узнімаецца вышэй» (1957, Дзяржаўная прэмія Латвіі, 1957), «Гады і сляды» (1964), «За возерам высокія горы» (1977), «Экватар раздзяляе шлях» (1981), зборніка вершаў і прозы «Белы карабель у сініх водах» (1974) і інш. У творах узнімае праблемы развіцця асобы, яе грамадзянскай адказнасці, узаемасувязі лёсу чалавека і народа. Паэзіі Вэянса характэрны гарманічнасць пачуццяў, вобразнасць, музычнасць.
Пераклаў на латышскую мову зборнікі вершаў П. Панчанкі, асобныя творы Я. Купалы, Я. Коласа, П. Броўкі, М. Танка, П. Пестрака, Р. Барадуліна, B. Віткі, А. Зарыцкага, К. Кірэенкі, C. Шушкевіча.
Беларускія пераклады На беларускую мову творы Вэянса пераклалі Э. Агняцвет, Р. Барадулін, Е. Лось.
У кнігах: Ветрык, вей… Мн., 1959;
Літаратура Веян Андрыс.
Катэгорыя:Латышскамоўныя паэты Катэгорыя:Паэты Латвіі Катэгорыя:Паэты XX стагоддзя Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы культуры Латвійскай ССР Катэгорыя:Выпускнікі Рыжскага педагагічнага інстытута Катэгорыя:Перакладчыкі Латвіі Катэгорыя:Перакладчыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Перакладчыкі на латышскую мову Катэгорыя:Перакладчыкі з беларускай мовы Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Латвійскай ССР