Паўднёва-ўсходняя Трансільванія ў Румыніі на сёння мае найбольшую колькасць захаваных абарончых храмаў 13—16 стагоддзяў. Тут знаходзіцца больш чым 150 добра захаваных абарончых храмаў, вельмі разнастайных па архітэктуры (усяго вядома каля 300 арыгінальных цэркваў-крэпасцей).
У спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА пад назвай «Вёскі з умацаванымі цэрквамі ў Трансільваніі» ўключана сем вёсак (шэсць саксонскіх і адна секейская), заснаваных трансільванскімі саксамі. Дамінантай гэтых вёсак з'яўляюцца цэрквы-крэпасці, а самі паселішчы характарызуюцца асаблівай структурай, якая захавалася з позняга СярэдневякоўяVillages with Fortified Churches in Transylvania. UNESCO World Heritage Centre 1992—2010.
Спіс У спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ўключана сем вёсак:
Беларуская(Румынская)назва Выява Жудзец Нямецкая назва Венгерская назва Асноўная выдатнасць Б'ертань(Biertan) Сібіу Birthälm Berethalom Кылнік(Câlnic) Алба Kelling Kelnek Дыржыу(Dârjiu) Харгіта Ders Székelyderzs Прэжмер(Prejmer) Брашоў Tartlau Prázsmár Саскіз(Saschiz) Мурэш Keisd Szászkézd Сялянская крэпасць у Саскізе Валеа-Війлор(Valea Viilor) Сібіу Wurmloch Nagybaromlak Віскры(Viscri) Брашоў Weißkirch Fehéregyháza
Гісторыя Саксонскія вёскі Трансільванія ўзніклі ў 12 ст., калі каралі Венгрыі пасялілі тут нямецкіх каланістаў. Яны мелі асаблівы статус сярод навакольнага насельніцтва, і іх культура захавалася і развілася, утварыўшы вельмі моцную супольнасць хутаран, рамеснікаў і крамнікаў. Жывучы на землях, дзе пастаянна вісела пагроза асманскіх і татарскіх нашэсцяў, яны будавалі крэпасці розных памераў. Самыя важныя мястэчкі былі поўнасцю ўмацаваныя, а меншыя супольнасці рабілі ўмацаванні вакол царквы, дзе яны дабудоўвалі абарончыя вежы і сховішчы, каб захоўваць сваё дабро і трымаць доўгія аблогі.
Апісанне thumb|right|200px|План умацаванай царквы Мясцовасць у паўднёвай Трансільваніі ўяўляе сабою плато, перасечанае шырокімі далінамі разнастайных малых рэк, якія ўпадаюць у большыя, такія як Олт, Мурэш, Тырнава. Паселішчы прыладжваюцца пад мясцовасць. Так, вёскі ў далінах развіваліся ўздоўж адной ці дзвюх цэнтральных вуліц, тады як вёскі на адкрытай плоскай мясцовасці мелі больш свабодную радыяльную структуру. Меркаванні бяспекі і традыцыі саксонскіх насельнікаў абумовілі кампактнасць гэтых вёсак.
Галоўны элемент — царква, размешчаная па сярэдзіне мястэчка. Можна сустрэць розныя тыпы ўмацаванняў: невялікая крапасная агароджа вакол царквы, рад умацаванняў вакол царквы ці сапраўдная крэпасць з некалькімі крапаснымі сценамі з царквою па сярэдзіне. Цэрквы прыстасаваныя для абарончых функцый. Усе яны ўяўляюць сабой альбо раманскія базілікі, альбо аднанефныя познегатычныя цэрквы. Цэрквы часта ўключаюць мноства дапаўненняў, узрост якіх можа ляжаць у прамежку ад часу збудавання цэркваў (Позняе Сярэдневякоўе) да 16 ст. Многія цэрквы таксама ўключаюць барочныя элементы, якія з'явіліся, калі гэты стыль распаўсюдзіўся ў рэгіёне.
Амаль ва ўсіх выпадках цэрквы размяшчаюцца ў зручных для абароны месцах, як правіла на вяршыні пагорка. Элементы ўмацаванняў, знойдзеныя ў галоўных гарадах вобласці, былі прыстасаваны тут і з'яўляюцца сведчаннем будаўнічых тэхналогій, якія гадамі прымяняліся саксонскай супольнасцю. Некаторыя крэпасці мелі назіральныя вежы, некаторыя з іх, будучы царкоўнымі вежамі, былі прыстасаваны пад патрэбы крэпасці. Матэрыялы былі традыцыйныя — камень і чырвоная цэгла, з чырвоным гліняным чарапічным дахам — тыповая асаблівасць вобласці.
Недалёка ад царквы была галоўная плошча вёскі, ці (плошча танцаў), цэнтр грамадскага жыцця. Каля крэпасці знаходзіліся толькі грамадскія будынкі: школы ці сельскі клуб. Прыходскі дом, разам з дамамі самых заможных сялян, размяшчаліся вакол гэтай плошчы. Таксама ў большасці паселішчаў збожжасховішчы знаходзіліся недалёка ад цэнтра вёскі.
Гл. таксама Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Румыніі Спіс замкаў у Румыніі
Зноскі
Спасылкі
Апісанне на сайце ЮНЕСКА The list of Transylvanian villages with fortified churches on the site of the Institute for Cultural Memory Saxon fortified churches and citadels from Transylvania Mihai Eminescu Trust Поўны спіс нямецкіх вёсак у Трансільваніі Description of the sites on worldheritagesite.org Saxon fortified churches in Transylvania Fortified churches in Transylvania Video Fortified churches in Transylvania
Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Румыніі
Катэгорыя:Абарончыя храмы Катэгорыя:Гісторыя Трансільваніі Катэгорыя:Трансільванія Катэгорыя:Славутасці Румыніі Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Румыніі