Вера Часлаўска (, 3 мая 1942, Прага, Пратэктарат Багеміі і Маравіі — 30 жніўня 2016, Прага, Чэхія) — выдатная чэхаславацкая гімнастка, 7-кратная алімпійская чэмпіёнка, 4-кратная чэмпіёнка свету, шматразовая чэмпіёнка Еўропы і Чэхаславакіі. Уладальніца найбольшай колькасці залатых алімпійскіх узнагарод у гісторыі Чэхаславакіі і Чэхіі.
Біяграфія
За ўсю гісторыю жаночай спартыўнай гімнастыкі толькі Ларысе Латынінай і Часлаўскай удалося двойчы выйграць абсалютнае першынство на Алімпійскіх гульнях — Вера стала чэмпіёнам у 1964 і 1968 гадах (у 1964 годзе ў Токіа Часлаўска апярэдзіла менавіта Латыніну). Сярод жанчын па колькасці алімпійскіх тытулаў саступае толькі траім — Ларысе Латынінай (9), Біргіт Фішэр (8) і Джэні Томпсан (8).
Чатыры разы, у 1964, 1966, 1967, 1968 гадах, прызнавалася лепшай спартсменкай Чэхаславакіі як сярод жанчын, так і мужчын. Часцей гэтага звання не атрымліваў ніхто. Выступала за пражскі клуб «Слован».
Пасля ўводу савецкіх войскаў у Чэхаславакію падпісала маніфест Дзве тысячы слоў, і толькі ў апошні момант ёй дазволілі ляцець на Алімпійскія гульні 1968 года ў Мехіка. Для патрыётаў Чэхаславакіі стала сімвалам барацьбы за незалежнасць. Часлаўска была незадаволеная сумніўнымі, паводле яе меркавання, рашэннямі алімпійскай судзейскай калегіі прысудзіць у вольных практыкаваннях не адзін, а два залатыя медалі, г.зн. не толькі ёй адной, але і гімнастцы з СССР Ларысе Петрык, Часлаўска на цырымоніі ўзнагароджання падчас выканання дзяржаўнага гімна Савецкага Саюза павярнула галаву ўбок і трохі апусціла яеЧаслаўска, Вера Часлаўска.
Гэты жэст быў горача сустрэты антыкамуністычнай апазіцыяй Чэхаславакіі, але ў выніку Часлаўска па рашэнні ўлад краіны апынулася на доўгія гады невыязной і больш не магла прадстаўляць ЧССР на міжнародных спаборніцтвах. Аднак спартсменка на дзесяцігоддзі стала сімвалам супрацьстаяння Савецкаму Саюзу — і пасля падзення рэжыму знакамітая ў мінулым гімнастка ўзначаліла ў 1990 годзе Нацыянальны алімпійскі камітэт Чэхаславакіі, стала членам МАК ад Чэхіі і саветнікам прэзідэнта Вацлава Гавела па фізкультуры і спорту.
Была ў шлюбе з лёгкаатлетам Ёсефам Одлажылам (1938—1993), віцэ-чэмпіёнам Алімпіяды 1964 года ў Токіа на дыстанцыі 1500 метраў. У 1993—1996 гадах прэзідэнт Алімпійскага камітэта Чэхіі. Пасля сямейнай трагедыіУлетку 1993 года Марцін, 19-гадовы сын Веры Часлаўскай, у п'янай бойцы забіў уласнага бацьку, былога мужа спартсменкі Ёсефа Одлажыла. Марцін быў асуджаны на 4 гады пазбаўлення свабоды, аднак памілаваны асабістым распараджэннем прэзідэнта краіны Вацлава Гавела па просьбе маці і лячэння ў 1998 годзе ў псіхіятрычнай клініцы Вера Часлаўска пражывае ў доме для састарэлых, хаваючыся ад журналістаў.
У 2001 годзе была названа спартыўнай легендай Чэхіі.
Памяць У гонар гімнасткі названы астэроід (26986) Часлаўска.
Гл. таксама Спіс шматразовых чэмпіёнаў Алімпійскіх гульняў
Спасылкі
Вера Часлаўска на сайце МАК Вера Часлаўска ў Вялікай алімпійскай энцыклапедыі
Катэгорыя:Гімнасты Чэхаславакіі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Чэхаславакіі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па спартыўнай гімнастыцы Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1964 года Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1968 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1960 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1964 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1968 года Катэгорыя:Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 1960 года Катэгорыя:Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 1964 года Катэгорыя:Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 1968 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету па спартыўнай гімнастыцы Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па спартыўнай гімнастыцы Катэгорыя:Члены МАК