Ёсеф Зу́баты (; 20 красавіка 1855, Прага — 21 сакавіка 1931, Прага) — чэшскі мовазнавец.
Біяграфія З 1891 года прафесар Карлава ўніверсітэта. З 1904 года акадэмік Чэшскай акадэміі навук. У 1911—1916 гадах генеральны сакратар Каралеўскага чэшскага таварыства навук. З 1928 года прэзідэнт Чэшскай акадэміі навук.
Навуковая дзейнасць Буйны індолаг — аўтар даследаванняў па пытаннях старажытнай — індыйскай фанетыкі і граматыкі, індыйскай літаратуры; пераклаў на чэшскую мову 2 драмы Калідасы. Займаўся навуковым вывучэннем індаеўрапейскіх моў — класічных, балтыйскіх і славянскіх («Параўнальны сінтаксіс індаеўрапейскіх моў», 1901, і інш.); зрабіў значны ўклад у развіццё багемістыкі. У 1910—1922 гадах апублікаваў шэраг даследаванняў, прысвечаных этымалогіі рэдкіх слоў з розных моў, у т.л. беларускіх («азярод», «досыць», «льга», «латвы» і інш.).
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Мовазнаўцы Чэхіі Катэгорыя:Славісты Чэхіі Катэгорыя:Этымолагі Катэгорыя:Члены-карэспандэнты РАН (1917—1925) Катэгорыя:Члены-карэспандэнты АН СССР Катэгорыя:Постаці чэшскай індалогіі Катэгорыя:Багемісты Катэгорыя:Выпускнікі Карлава ўніверсітэта Катэгорыя:Акадэмікі Акадэміі навук Чэхіі Катэгорыя:Прэзідэнты Акадэміі навук Чэхіі Катэгорыя:Постаці Каралеўскага чэшскага таварыства навук