Ві́ктар Васі́льевіч Рыба́к (нар. ) — беларускі дыпламат.
Біяграфія У 1992—1995 гадах праходзіў службу ва Узброеных Сілах. У 1995 — 1997 гадах працаваў у Міністэрстве знешніх эканамічных сувязяў Рэспублікі Беларусь. У 1997 — 1998 гадах — старшы эксперт, выконваючы абавязкі Гандлёвага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран. З 1998 па 2000 год быў першым сакратаром Пасольства, Часовым павераным у справах Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран. У 2000 — 2002 гадах — саветнік, начальнік аддзела Азіі ўпраўлення Азіі і Афрыкі Міністэрства замежных спраў. У 2003—2007 гадах — саветнік па гандлёва-эканамічным пытанням Пасольства Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран. У 2007—2008 гадах — намеснік начальніка ўпраўлення Азіі і Афрыкі Міністэрства замежных спраў.
З 2008 па 2016 год — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы ІранУказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 чэрвеня 2008 г. № 319 «Аб прызначэнні В. В. Рыбака Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран і прысваенні яму дыпламатычнага рангу Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасланца другога класа»Лукашэнка прыняў кадравыя рашэнні / БЕЛТА.
З 4 лютага 2011 па 30 чэрвеня 2014 года быў таксама Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Пакістан па сумяшчальніцтве.
З 12 верасня 2019 года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Турэцкай Рэспубліцы і па сумяшчальніцтву ў Рэспубліцы Ірак. Вызвалены ад гэтых пасад 14 студзеня 2025 годаУказ Президента Республики Беларусь от 14 января 2025 г. № 19.
Сям’я Жанаты, мае двух дзяцей.
Спасылкі Профіль на сайце пасольства
Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Іране Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Пакістане Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Турцыі Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Іраку Катэгорыя:Выпускнікі БДЭУ