Алег Мікалаевіч Іваноў () — беларускі дыпламат.
Біяграфія Нарадзіўся 11 жніўня 1961 года.
Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1984), аспірантуру гэтага інстытута (1987), курсы Цэнтра палітычных і дыпламатычных даследаванняў пры МЗС Вялікабрытаніі (1994).
У 1987—1992 гадах — асістэнт кафедры агульнай гігіены Мінскага медыцынскага інстытута. У 1992—1995 гг. — другі, першы сакратар аддзела міжнароднага супрацоўніцтва па праблемах чарнобыльскай катастрофы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
У 1995—1999 гадах — саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Швейцарскай Канфедэрацыі / Пастаяннага прадстаўніцтва пры міжнародных арганізацыях у Жэневе.
У 1999—2001 гадах — начальнік упраўлення экалагічнага і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
У 2009—2014 гадах — саветнік-пасланнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі.
У 2014—2016 гадах — намеснік начальніка ўпраўлення еўразійскай інтэграцыі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
З сакавіка 2016 года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан, таксама пасол у Афганістане па сумяшчальніцтве. Вызвалены ад гэтых пасад 20 верасня 2021 годаУказ Президента Республики Беларусь от 20 сентября 2021 г. № 353.
Крыніцы
Катэгорыя:Дыпламаты Беларусі Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Таджыкістане Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Афганістане